Гаўрыльчыцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Салігорскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гаўры́льчыцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Салігорскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр сельсавета — вёска Гаўрыльчыцы.

Хуткія факты Гаўрыльчыцкі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лунінецкага раёна Пінскай вобласці, з 8 студзеня 1954 г. — Брэсцкай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 4 населеныя пункты[1]. 14 жніўня 1979 года перададзены ў склад Салігорскага раёна Мінскай вобласці. У 1982 годзе ў склад сельсавета з Хорастаўскага сельсавета перададзена вёска Вейна[2]. Скасаваны 28 мая 2013 года, тэрыторыя далучана да Капацэвіцкага сельсавета[3].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складала 1350 чалавек[4], з іх 99,0 % — беларусы[5].

На момант скасавання ў сельсавет уваходзілі 5 населеных пунктаў: вёскі Вейна, Гаўрыльчыцы, Дубіца, Пясчанка і Цясна.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads