Хорастаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Салігорскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Хорастаўскі сельсаветmap
Remove ads

Хо́растаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Хорастава.

Хуткія факты Хорастаўскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ленінскага раёна Пінскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пузіцкага сельсавета[1]. 26 красавіка 1956 года ў склад сельсавета з Лугскага сельсавета Лунінецкага раёна перададзена вёска Гоцк[2]. 20 студзеня 1960 года пасля скасавання Ленінскага раёна ўвайшоў у склад Старобінскага раёна Мінскай вобласці[3]. З 25 снежня 1962 года — у складзе Любанскага раёна, з 14 студзеня 1963 года — у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці, з 30 красавіка 1965 года — у Салігорскім раёне[4]. У 1982 годзе ў склад Гаўрыльчыцкага сельсавета перададзена вёска Вейна[5]. 23 сакавіка 1987 года з часткі сельсавета ўтвораны Гоцкі сельсавет[6].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1897 чалавек[7], з іх 98,7 % — беларусы, 0,6 % — рускія[8]; паводле перапісу 2019 года — 1203 чалавекі[9].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads