Гаўрыіл Лявонцьевіч Сугробаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гаўрыіл Лявонцьевіч Сугробаў (1906, Пензенская губерня, Расійская імперыя — 25 студзеня 1989) — дырэктар БДІНГ у 19381939 і 19491962.

Хуткія факты Гаўрыіл Лявонцьевіч Сугробаў, Дата нараджэння ...

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў педтэхнікум, а ў 1931 гісторыка-эканамічнае аддзяленне Маскоўскага педагагічнага інстытута. Пасля сканчэння аспірантуры пры кафедры эканамічнай геаграфіі Маскоўскага планавага інстытута (1936) быў накіраваны ў БДІНГ загадчыкам кафедры эканамічнай геаграфіі. Працаваў намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце, а з 1938 — дырэктарам. У верасні 1939 у сувязі з пастановай ЦК КП(б)Б і Саўнаркама БССР быў прызначаны намеснікам старшыні Дзяржплану пры СНК БССР. Падчас Вялікай Айчыннай вайны і ў 1949 працаваў у планавых органах Дзяржплана. У 1949 зноў стаў дырэктарам інстытута, адначасова загадваў кафедрай эканамічнай геаграфіі. За перыяд працы дырэктарам інстытута шмат увагі надаваў укамплектаванню яго высокакваліфікаванымі кадрамі, пытанням арганізацыі працы кафедр і паляпшэння навукова-даследчай працы. Сышоў на пенсію ў 1962.

Remove ads

Узнагароды


Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads