Гватэмала (горад)
горад, сталіца Гватэмалы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гватэмала (ісп.: La Nueva Guatemala de la Asunción) — сталіца і найбуйнейшы горад Гватэмалы. Насельніцтва складае 1 202 536 жыхароў (2006). Буйны транспартны вузел на Панамерыканскай шашы. Міжнародны аэрапорт Ла-Аўрора.
Remove ads
Гісторыя
Горад заснаваны іспанцамі ў 1524 годзе пад назвай Сант'яга, пазней перайменаваны ў Гватэмала. З 1776 года адміністрацыйны цэнтр генерал-капітанства Гватэмала, у 1823-39 гадах сталіца Злучаных Правінцый Цэнтральнай Амерыкі. З 1839 года сталіца Гватэмалы.
Прамысловасць
Харчовая, тэкстыльная, гумавая, мэблевая, гарбарна-абутковая.
Адукацыя і культура
Універсітэты, у тым ліку Сан-Карлас (1680). Нацыянальная кансерваторыя. Акадэмія мовы. Акадэмія медыцынскіх, фізічных і прыродазнаўчых навук. Музеі.
Памятныя мясціны
- Кафедральны сабор Гватэмалы (1782—1815)
- Вежа Рэфарматара
- цэрквы Санта-Дамінга і Сан-Францыска.
- На захадзе горада рэшткі горада індзейцаў мая.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads