Гвінея-Бісау

краіна ў Заходняй Афрыцы From Wikipedia, the free encyclopedia

Гвінея-Бісауmap
Remove ads

Гвіне́я-Біса́у (парт.: Guiné-Bissau), Рэспу́бліка Гвіне́я-Біса́у (парт.: República da Guiné-Bissau) — дзяржава ў Заходняй Афрыцы, на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна. Складаецца з мацерыковай часткі і астравоў Біжагош. На поўначы мяжуе з Сенегалам, на ўсходзе і поўдні — з Гвінеяй. Сталіца — горад Бісау. Афіцыйная мова — партугальская. Нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці (10 верасня).

Хуткія факты Рэспубліка Гвінея-Бісау, Дата незалежнасці ...

Гвінея-Бісау – член Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ААН; з 1974 года), Афрыканскага саюза (АС; з 1973 года), Міжнароднага валютнага фонду (МВФ; з 1977 года), Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця (МБРР; з 1977 года), Эканамічнай супольнасці краін Заходняй Афрыкі і валютнага саюза (ЮЕМОА; з 1997), Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА; з 1995 года).

Remove ads

Гісторыя

З IX па XIII стагоддзі тэрыторыя Гвінеі-Бісау была ў складзе сярэдневяковых дзяржаў Гана, XIII—XV стагоддзях — Малі і Сангаі. У 1446 годзе партугальская экспедыцыя на чале з Н. Трыштанам высадзілася на ўзбярэжжы Афрыкі і назвала адкрытыя землі Гвінеяй. У 1466 годзе партугальцы, якія базіраваліся на астравах Зялёнага Мыса, атрымалі ад караля права захопліваць на ўзбярэжжы Гвінеі і прадаваць рабоў. У XVII стагоддзі на ўзбярэжжы былі пабудаваны еўрапейскія фарты, якія сталі цэнтрамі гандлю рабамі. Рабы вывозіліся ў асноўным на цукровыя і тытунёвыя плантацыі Бразіліі. Адначасова французскія, англійскія і галандскія піраты пабудавалі тут свае апорныя пункты (Фарым, Кашэу, Бісау і іншыя). У XVII — 1-й палове XIX стагоддзяў усе спробы партугальцаў пракрасціся ва ўнутраныя раёны сканчаліся няўдачай з-за ўзброенага супраціву мясцовых жыхароў. Да 1879 года тэрыторыяй кіраваў губернатар австравоў Зялёнага Мыса, пакуль яна не стала асобнай калоніяй Партугаліі. Па франка-партугальскаму дагавору 1886 года Партугалія захавала за сабой сучасную тэрыторыю Гвінеі-Бісау, саступіўшы шырокія землі Францыі. Насельніцтва ўнутраных раёнаў са зброяй у руках супрацьдзейнічала ўсталяванню каланіяльнага панавання (апошні ачаг супраціву на тэрыторыі Гвінеі-Бісау быў падаўлены ў 1936 годзе). Некалькі партугальскіх кампаній манапалізавалі унутраны і знешні гандаль. Кампаніі скуплялі ў сялян па заніжаных коштах сельскагаспадарчую прадукцыю (земляныя арэхі, плады алейнай пальмы), прадавалі ім спажывецкія тавары. Шырока прымянялася прымусовая праца. На пачатку XX стагоддзя партугальцы захапілі астравы Біжагош, на землях манджакаў стварылі ўмацаваныя форты, вакол якіх былі заснаваны гарады Бісора, Мансоа, Фулакунда і іншыя.

Пасля Другой сусветнай вайны ў Гвінеі-Бісау ўзмацніўся нацыянальна-вызваленчы рух. У 1951 годзе Гвінея-Бісау атрымала статус «заморскай правінцыі» Партугаліі, у партугальскім парламенце ёй было дадзена адно месца. Толькі нязначная частка «асіміляваных» гвінейцаў (асіміладуш) сталі паўнапраўнымі грамадзянамі метраполіі. У 1953 годзе група маладых гвінейцаў, якія вярнуліся на радзіму пасля вучобы ў Партугаліі, стварыла таемную арганізацыю — Рух за нацыянальную незалежнасць Партугальскай Гвінеі і Астравоў Зялёнага Мыса. У 1956 годзе на яе базе была арганізавана падпольная Афрыканская партыя незалежнасці (АПН).

У 1960 годзе кіраўніцтва партыі прыняло рашэнне аб аднаўленні адзінства народа Гвінеі-Бісау і Каба-Вердэ і аб перайменаванні АПН у Афрыканскую партыю незалежнасці Гвінеі і Каба-Вердэ (ПАІГК). Генеральным сакратаром быў абраны Амілкар Кабрал. У 1963 годзе ПАІГК пачала нацыянальна-вызваленчую партызанскую вайну. У 1964 годзе партызанскія атрады былі рэарганізаваны ў рэгулярнае войска — Народныя рэвалюцыйныя ўзброеныя сілы. Да пачатку 1970-х гадоў ПАІГК кантралявала каля ⅔ тэрыторыі Гвінеі-Бісау. У 1972 годзе у вызваленых раёнах прайшлі выбары ў Нацыянальны сход. У 1973 годзе агенты партугальскай разведкі забілі А. Кабрала.

24 верасня 1973 года Нацыянальны сход абвясціў стварэнне незалежнай Рэспублікі Гвінея-Бісау, што было прызнана Генеральнай Асамблеяй ААН.

Remove ads

Дзяржаўны лад

Гвінея-Бісау — рэспубліка. У яе складзе 8 раёнаў і аўтаномны сектар Бісау. Дзейнічае канстытуцыя 1984 года. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт. Вышэйшы заканадаўчы орган Нацыянальны народны сход (асамблея, 150 дэпутатаў, выбіраецца на 5 гадоў). Ён выбірае дзяржаўны савет (15 чалавек). Выканаўчы орган — Савет Міністраў.

Геаграфія

Узбярэжжа парэзана эстуарыямі рэк, шмат астравоў. Большая частка паверхні нізінная, на захадзе забалочаная. У адгор’і плато Фута-Джалон (вышыня да 200 м). Радовішчы нафты, баксітаў, фасфатаў (не эксплуатуюцца), золата, алмазаў. Клімат экватарыяльны мусонны. Вільготны сезон у чэрвені-лістападзе, сухі ў снежні-маі. Тэмпература паветра круглы год каля 25 °C. Ападкаў на ўзбярэжжы больш за 2000 мм, на ўсходзе каля 1000 мм за год. Рэкі мнагаводныя, кароткія. На ўзбярэжжы мангравыя зараснікі, далей на паўночны ўсход трапічныя лясы (каля 30 % плошчы краіны) і саванны (каля 40 %). Створаны 3 рэзерваты.

Насельніцтва

Жывуць народы балантэ (30 %), фульбэ (20 %), манджак (14 %), мандынга (13 %), папель (7 %) і іншыя. Еўрапейцаў і метысаў каля 1 %. Мясцовых традыцыйных культаў прытрымліваецца 65 %, ісламу — 30, хрысціянства (каталіцызм) — 5 %. Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва 29 чалавек на 1 км². Найбольш шчыльна населена ўзбярэжжа. У гарадах жыве каля 25 % насельніцтва.

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads