Геаграфія Сербіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сербія размешчаная на Балканах (Паўднёва-ўсходняя Еўропа) Сярэднедунайскай нізіны (Сярэдняя Еўропа). Сербія мяжуе з Румыніяй, Балгарыяй, Македоніяй, Албаніяй, Чарнагорыяй, Босніяй і Герцагавінай, Харватыяй, Венгрыяй.


Агульнае
Сербія па плошчы (88 361 км²) займае 113-е месца ў свеце. Працягласць яе меж складае 2,027 км (з Румыніяй 476 км, з Балгарыяй 318 км, з Македоніяй 221 км, з Чарнагорыяй 203 км, з Албаніяй 115 км, з Босніяй і Герцагавінай 302 км, з Харватыяй 241 км, з Венгрыяй 151 км). У Сербіі 6,167 зарэгістраваных селішчаў, з іх 207 гарадскога тыпу.
Ворыўныя землі займаюць 19,194 км², лясы — 19,499 км² (без Косава).
Крайнія кропкі
- Паўночная: 46°11' паўн.ш. (поруч з Хайдукавам)
- Паўднёвая: 41°52' паўн.ш. (поруч з Драгашам у Косаве)
- Усходняя: 23°01’ у.д. (Сенажаць, поруч з Дымітраўградам)
- Заходняя: 18°51’ у.д. (поруч з Безданам у Ваяводзіне)
Remove ads
Рэльеф
Рэльеф Сербіі разнастайны. У Ваяводзіне — урадлівыя раўніны. На паўднёвым усходзе — старажытныя горы. У цэнтральнай Сербіі пераважаюць груды і нізкія горы.
Горы
Горы займаюць вялікую частку Сярэдняй Сербіі і Косава. У Сербіі вылучаюць 4 горныя сістэмы. Дынарскія горы займаюць вялікую тэрыторыю на захадзе, ідуць з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Карпаты і Балканскія горы знаходзяцца на ўсходзе, аддзеленыя ад Дынарскіх ракой Моравай. На поўдні знаходзяцца старажытныя горы — частка Рыла-Радопскай сістэмы. Найвышэйшы пункт Сербіі — гара Джэравіца (2656 м).
Remove ads
Воды
Рэкі
92 % тэрыторыі Сербіі адносіцца да басейна Дуная і адпаведна Чорнага мора, 5 % — да басейна Адрыятычнага мора, 3 % — да басейна Эгейскага мора. Даўжыня Дуная на тэрыторыі Сербіі складае 588 км, па ім праходзіць мяжа з Румыніяй і Харватыяй. Асноўныя прытокі Дуная ў Сербіі — Ціса (цячэ з поўначы), Сава (з захаду), Дрына (з поўдня, натуральная мяжа з Босніяй і Герцагавінай), Морава (з поўдня, цалкам у Сербіі).
Азёры і вадасховішчы
Натуральныя азёры ў Сербіі невялікія, сустракаюцца рэдка. Большасць з іх размешчана ў Ваяводзіне. Затое ў Сербіі шмат вадасховішчаў. Найбуйнейшыя з іх — Джэрдап на Дунаі, Перучац на Дрыне.
Сербія валодае вялікім геатэрмальным патэнцыялам.
Клімат
Клімат Сербіі ўмерана-кантынентальны.
Гл. таксама
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
