Гемарой

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гемарой
Remove ads

Гемарой (грэч. αἷμα + ῥεῖν – кроў + цекчы; народная назва — пачачуй[3]) — захворванне, звязанае з трамбозам, запаленнем, паталагічным пашырэннем і звітасцю гемараідальных вен, якія ўтвараюць вузлы вакол прамой кішкі. Суправаджацца ўзнікненнем такіх хвароб, як вострая і хранічная анальная трэшчына, рэктальны свішч, гнайнікі вакол прамой кішкі і нетрыманне газаў. Ускладненні хваробы выклікаюць ацёк анальнай адтуліны, гнойны парапрактыт  (англ.) і амярцвенне  (англ.) тканак гемараідальнага вузла.

Хуткія факты Гемарой, МКХ-11 ...
Remove ads

Папярэджанне

Узнікненне хваробы прадухіляе:

Remove ads

Фактары, якія спрыяюць развіццю гемарою

  • Атлусценне
  • Спадчынная схільнасць.
  • Няправільнае харчаванне (вострая ежа, чай, кава, алкаголь).
  • Маларухомы лад жыцця ці праца, звязаная з малой рухальнай актыўнасцю.
  • Дзейнасць, звязаная з празмерным напружаннем мышцаў (вялікія фізічныя нагрузкі).
  • Цяжарнасць і роды ў жанчын.
  • Стрэс.
  • Парушэнне адтоку крыві ў прамой кішцы.
  • Частыя завалы.
  • Запаленчыя і пухлінныя працэсы ў кішэчніку і печані.

Праявы

Хвароба напачатку выяўляецца пра смыленне, сверб, паколванне і распіранне ў вобласці задняга праходу пры спаражненні. Вакол ануса ўтвараецца балючае зацвярдзенне ў выглядзе сплацення пашыраных крывяных сасудаў. З часам боль пачынае ўзнікаць пры кашлі і руху цела, што замінае стаяць, хадзіць і сядзець. Затым падчас спаражнення з’яўляецца крывацёк, што выклікае малакроўе і слабасць[4].

Зноскі

  1. Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q4117183'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5282129'></a>
  2. Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q55345445'></a>
  3. Ю.В. Мялешка, В.Л. Залуцкая (2 лютага 2010). "Хваробы ў паданнях беларусаў-сялян мінулых стагоддзяў". Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Праверана 12 красавіка 2013.
  4. Вольга Цыбульская. Гемарой: сарамлівасць і страх — прэч // Краіна здароўя. — 6 красавіка 2011. — № 17 (253). — С. 3.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads