Печань
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пе́чань (лац.: hepar) — жыццёва важны непарны ўнутраны орган пазваночных жывёл, у тым ліку і чалавека. Орган знаходзіцца ў брушной поласці і выконвае вялікую колькасць розных фізіялагічных функцый. Печань выконвае важную ролю ў працэсе метабалізму: гэтак яна ўтрымлівае ў сябе глікаген, расшчапляе вузы крыві, сінтэзуе плазмены пратэін, удзельнічае ў стварэнні гармонаў і дзейнічае як дэтаксіфікатар. Печань з'яўляецца неабходным органам жыццядзейнасці арганізму, у цяперашні час няма магчымасці кампенсаваць адсутнасць функцыі печані ў доўгатэрміновай перспектыве, нягледзячы на тое, што печаневы дыяліз можа быць выкарыстаны на кароткі тэрмін.

Гэты орган размешчаны пад дыяфрагмай у брушной тазавай вобласці нутра. Печань вырабляе жоўць, шчолачны склад якой дапамагае ў страваванні праз эмульгаванне ліпідаў. Вузкаспецыялізаваныя тканіны печані рэгулююць шырокі спектр вялікіх аб'ёмаў біяхімічных рэакцый, у тым ліку сінтэз і распад дробных і складаных малекул, многія з якіх неабходныя для нармальнай жыццядзейнасці[2].
Remove ads
Зноскі
- McGuinness H. Anatomy & Physiology: Therapy Basics 4th Edition — ISBN 978-1-4441-0923-8
- Maton, Anthea; Jean Hopkins, Charles William McLaughlin, Susan Johnson, Maryanna Quon Warner, David LaHart, Jill D. Wright (1993). «Human Biology and Health». Englewood Cliffs, New Jersey, USA: Prentice Hall. ISBN 0-13-981176-1. OCLC 32308337.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads