Гемел Міхайлавіч Станкевіч

Герой Савецкага Саюза From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гемел Міхайлавіч Станкевіч (19251962) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір узвода 111-й танкавай брыгады (25-й танкавы корпус, 1-ы Украінскі фронт), малодшы лейтэнант. Герой Савецкага Саюза.

Хуткія факты Гемел Міхайлавіч Станкевіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 8 сакавіка 1925 года ў вёсцы Уюноўская Сяліба, цяпер Сяліба Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці Рэспублікі Беларусь, у сям'і селяніна. Беларус.

Скончыў 8 класаў. Жыў у горадзе Ленінградзе, працаваў на заводзе «Электрык». У першыя тыдні вайны быў эвакуіраваны на ўсход, у горад Ташкент.

У 1943 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію і накіраваны ў Харкаўскае танкавае вучылішча, эвакуіраванае ў горад Чырчык, пад Ташкентам. У 1944 годзе паспяхова скончыў вучобу і ў званні малодшага лейтэнанта накіраваны на фронт. Камандаваў танкавым узводам 111-й танкавай брыгады  (руск.) ў складзе 25-га танкавага корпуса  (руск.). Удзельнічаў у баях за вызваленне Польшчы, вызначыўся ў баях за нямецкі горад Губен (цяпер Губін, Польшча).

Са сваёй брыгадай Гемел Станкевіч прайшоў з баямі да Берліна, удзельнічаў у яго штурме, у танкавым маршы БерлінПрага. Пасля вайны працягваў службу ў арміі. Член ВКП(б)/КПСС з 1948 года.

У 1951 годзе звольніўся ў запас у званні старэйшага лейтэнанта. Жыў у Ташкенце.

У 1955 годзе скончыў Ташкенцкі юрыдычны інстытут. Працаваў следчым.

Памёр 5 студзеня 1962 года.

Подзвіг

24 лютага 1945 года танкавы ўзвод прарваў умацаваны ўчастак абароны ворага і першым уварваўся ў горад Губен. Падчас адбіцця адной з контратак ворага танк Г. М. Станкевіча быў падпалены фаўстпатронам  (руск.). Не выходзячы з бою, экіпаж ліквідаваў няспраўнасць і застаўся ў страі. За 4 дні баёў танкісты знішчылі 3 самаходныя гарматы, 2 танкі, 4 цяжкія гарматы, 3 мінамёта і каля 180 гітлераўцаў.

Remove ads

Узнагароды

  • Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 чэрвеня 1945 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм малодшаму лейтэнанту Станкевічу Гемелу Міхайлавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 7865).
  • Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі.
Remove ads

Памяць

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads