Генадзь Аляксандравіч Сакалоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Генадзь Аляксандравіч Сакалоў[1] (нар. 20 студзеня 1931, в. Казакі, Віцебскі раён, Віцебская вобласць) — ветэрынарны ўрач. Доктар ветэрынарных навук (1988), прафесар (1989).

Хуткія факты Генадзь Аляксандравіч Сакалоў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 20 студзеня 1931 года ў в. Казакі Віцебскага раёна.

У 1961 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут па спецыяльнасці «Ветэрынарыя». Працаваў галоўным ветурачом у саўгасе «Докшыцкі» (Докшыцкі раён, Віцебская вобласць).

У 1966 годзе скончыў аспірантуру пры кафедры паразіталогіі ў Віцебскім ветэрынарным інстытуце. У 1967—1969 гадах працаваў асістэнтам кафедры паразіталогіі Віцебскага ветэрынарнага інстытута. У 1970—1974 гадах — дацэнт, у 1974—1998 гадах — загадчык кафедры зоагігіены Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. У 1998—2013 гадах — прафесар кафедры гігіены жывёл Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны[2].

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Аўтар 10 вынаходстваў і рацыянальных прапаноў. Мае 200 друкаваных навуковых, метадычных і іншых работ, у іх ліку вучэбны дапаможнік «Ветэрынарная гігіена» (1988), сааўтар «Ветэрынарнай энцыклапедыі» (1995) і інш.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads