Лятчанскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лятча́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Малыя Лётцы.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Лятчанскі (Вялікалятчанскі) сельсавет у складзе Лосвідскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Лётцы. З 29 кастрычніка 1924 года ў Кузняцоўскім раёне, з 26 сакавіка 1927 года ў Віцебскім раёне. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Віцебскім раёне БССР. 15 лютага 1931 года сельсавет уключаны ў гарадскую рысу Віцебска. З 27 ліпеня 1937 года ў складзе адноўленага Віцебскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Старасельскага сельсавета[1].
22 снежня 1960 ўтвораны зноў у складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Біцялёўскага і Старасельскага сельсаветаў, цэнтр — вёска Лётцы, у склад Мазалаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Давыдаўка, Лужасна 1-е, Лужасна 2-е, пасёлак чыгуначнай станцыі Лужасна і Лужасна Лес), у склад Заронаўскага сельсавета перададзена вёска Ціраспаль[2]. 12 лістапада 1965 года ў склад Заронаўскага сельсавета перададзена вёска Сцяпанкава[3]. 17 мая 1966 года ў мяжу Віцебска ўключана вёска Мішкава[4]. 30 снежня 1999 года цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Вялікія Лётцы ў вёску Малыя Лётцы. 24 сакавіка 2011 года скасавана вёска Біцялёва (увайшла ў склад Віцебска)[5][6].
Remove ads
Склад
На 1 студзеня 1974 года ў складзе Лятчанскага сельсавета было 36 населеных пунктаў[7].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (31 населены пункт) — 4243 чалавекі[8], з іх 88,3 % — беларусы, 9,3 % — рускія, 1,0 % — украінцы[9]; паводле перапісу 2019 года (30 населеных пунктаў) — 3220 чалавек[10].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads