Генадзь Баляслававіч Хоміч

беларускі дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Генадзь Баляслававіч Хоміч (нар. 1971, в. Заполле, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Хуткія факты Генадзь Баляслававіч Хоміч, Старшыня Слонімскага раённага выканаўчага камітэта ...
Remove ads

Біяграфія

У 1993 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, у 2017 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

З 1993 года працаваў начальнікам Воранаўскага аграхімаддзела Гродзенскай абласной праектна-вышукальнай станцыі хімізавання Воранаўскага раёна, з 1996 года — аграномам-насенняводам калгаса «Наперад» Воранаўскага раёна, з 1998 года — галоўным аграномам камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Саўгас „Вялікае Мажэйкава“» Шчучынскага раёна, з 2008 года — намеснікам дырэктара, а з 2010 года — дырэктарам гэтага ж прадпрыемства. З 2014 года — першы намеснік старшыні — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Шчучынскага раённага выканаўчага камітэта. З 7 сакавіка 2018 года прызначаны на пасаду старшыні Слонімскага раённага выканаўчага камітэта.

З 2010 года з’яўляўся дэпутатам Мажэйкаўскага сельскага і Шчучынскага раённага Саветаў дэпутатаў.

Remove ads

Узнагароды

У 2017 годзе ўзнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Сям’я

Жанаты, мае дваіх дзяцей.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads