Ражанкаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ража́нкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Ражанка.

Хуткія факты Ражанкаўскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Шчучынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 25 лютага 1961 года ў склад сельсавета з Шчучынскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Вярбілкі, Гірдзеўка, Даліна Прамая, Клімаўшчына, Макееўцы, Малявічы, Руткевічы і Старая Дубраўка)[1]. У 1966 годзе ў склад сельсавета з Шчучынскага сельсавета перададзена вёска Рэзы-Галаўнічы[2]. 11 лютага 1972 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Баліцкага сельсавета[3]. 26 мая 2017 года скасавана вёска Крупялі[4]. 13 верасня 2018 года ў межы горада Шчучын уключана вёска Рэзы[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (36 населеных пунктаў) — 4863 чалавекі[6], з іх 49,3 % — беларусы, 45,5 % — палякі, 3,6 % — рускія, 0,7 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года (35 населеных пунктаў) — 2605 чалавек[8].

Remove ads

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938).
  2. Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 жніўня, 3 і 20 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads