Генадзь Якаўлевіч Бяляеў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Генадзь Якаўлевіч Бяляеў (нар. 25 кастрычніка 1939, в. Старое Сяло, Віцебскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі машынабудавання. Кандыдат тэхнічных навук (1975), дацэнт (1978), прафесар (1998). Член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі тэхнічнай адукацыі (1995), Беларускай інжынернай акадэміі (2000).

Хуткія факты Генадзь Якаўлевіч Бяляеў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Металарэзныя станкі і інструменты», 1968).

Працаваў у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1968, машынабудаўнічы факультэт, кафедра «Тэхналогія машынабудавання», прафесар, у 1976—2004 — дэкан факультэта).

Навуковыя інтарэсы: абразіўнае зношванне матэрыялаў; тэхналогія лазернай плазменнай і газаплазменнай апрацоўкі матэрыялаў.

Remove ads

Узнагароды

Медалі «За асваенне цалінных зямель», «Ветэран працы», значкі «Выдатнік вышэйшай школы СССР», «Вынаходнік СССР», «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», вышэйшы знак Міністэрства адукацыі ГДР «За супрацоўніцтва ў галіне адукацыі».

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads