Старое Сяло (Віцебскі раён)

вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Старое Сяло — вёска ў Лятчанскім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Знаходзіцца за 24 кіламетры ў напрамку на паўночны захад ад Віцебска[1], на аўтамабільнай дарозе Р151[2] Віцебск — Шуміліна; Чыгуначная станцыя Старое Сяло на лініі Віцебск — Полацк.

Гісторыя

У пачатку XVI стагоддзя вядома як баярская ўласнасць у Віцебскім павеце Вялікага Княства Літоўскага. У 1523 годзе баярыня А. Мастычына і яе сын Ю. Сянкевіч прадалі Старое Сяло віцебскаму ваяводу і каралеўскаму маршалку І. Б. Сапегу. З XVIII стагоддзя маёнтак Лускінаў, у склад якога ўваходзілі таксама вёска Плетніца і Запруддзе. У 1846 годзе ў Старым Сяле дзейнічала крупадзёрка, вадзяны млын, кузня, карчма, штогод адбываліся кірмашы, з 1865 года — народнае вучылішча, з 1886 года — валасное праўленне, паштовая станцыя, школа.

З 20 жніўня 1924 года цэнтр Старасельскага сельсавета Лосвідскага раёна, з 29 кастрычніка 1924 года ў Кузняцоўскім раёне, з 26 сакавіка 1927 года ў Віцебскім раёне.

У часы Вялікай Айчыннай вайны пад нямецкай акупацыяй. З лета 1941 года ў вёсцы дзейнічала група падпольшчыкаў на чале з П. К. Ляхоўскім[3].

З 22 жніўня 1960 года Старое Сяло ў складзе Лятчанскага сельсавета.

Remove ads

Насельніцтва

  • 481 жыхар, 125 двароў (1941)[1]
  • 611 жыхароў, 245 двароў (1969)[1]
  • 534 жыхары, 224 двары (2001)[1]

Інфраструктура

  • Сярэдняя школа
  • Клуб
  • Аддзяленне сувязі

Помнікі гісторыі і культуры

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 31. — 72 с. 10 000 экз. ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  2. Дарафеенка, Н. І. Віцебскае патрыятычнае падполле / Н. І. Дарафеенка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. 20 000 экз. ISBN 5-85700-142-0. — С. 319—320.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads