Генадзь Міхайлавіч Стракалаў

савецкі і расійскі касманаўт From Wikipedia, the free encyclopedia

Генадзь Міхайлавіч Стракалаў
Remove ads

Генадзь Міхайлавіч Страка́лаў[3] (руск.: Геннадий Михайлович Стрекалов; 28 кастрычніка 1940 — 25 снежня 2004) — савецкі і расійскі касманаўт-даследчык, двойчы Герой Савецкага Саюза (1980, 1984), лётчык-касманаўт СССР (1980), кандыдат тэхнічных навук (1985). Заслужаны майстар спорту СССР (1981).

Thumb
Паштовая марка СССР, прысвечаная палёту касманаўтаў Л. Д. Кізіма, Г. М. Стракалава, А. Р. Макарава на караблі «Саюз Т-3», 1981
Хуткія факты Генадзь Міхайлавіч Стракалаў, Краіна: ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Мыцішчы (Маскоўская вобласць, Расія). У 1957 годзе скончыў школу ў горадзе Калінінград (сучасны Каралёў) Маскоўскай вобласці. У 1957—1960 гадах працаваў на Заводзе эксперыментальнага машынабудавання (вытворчая база АКБ-1), дзе прымаў удзел у вырабе корпуса першага штучнага спадарожніка Зямлі. У 1965 годзе скончыў машынабудаўнічы факультэт Маскоўскага вышэйшага тэхнічнага вучылішча імя М. Э. Баўмана па спецыяльнасці «Інжынер-механік». З кастрычніка 1964 года працаваў у АКБ-1 (пазней Цэнтральнае канструктарскае бюро эксперыментальнага машынабудавання, сучасная Ракетна-касмічная карпарацыя «Энергія» імя С. П. Каралёва) тэхнікам-стажорам, са жніўня 1965 года — інжынерам-канструктарам. З верасня 1966 года інжынер у Цэнтральным канструктарскім бюро эксперыментальнага машынабудавання (ЦКБЭМ), у 1970—1973 гадах — старшы інжынер. У 1968 годзе скончыў Інстытут марксізму-ленінізму пры Калінінградскім гарадскім камітэце КПСС. З 17 студзеня 1995 года працаваў начальнікам 291-га аддзела НВА «Энергія» (камандзір атрада касманаўтаў НВА «Энергія»).

Remove ads

У атрадзе касманаўтаў

Пасля медыцынскага абследавання ў Інстытуце медыка-біялагічных праблем 1 лістапада 1971 года Г. М. Стракалаў атрымаў заключэнне Галоўнай медыцынскай камісіі аб годнасці да спецыяльнай трэніроўкі. 27 сакавіка 1973 года на пасяджэнні Дзяржаўнай міжведамаснай камісіі быў рэкамендаваны да залічэння ў Атрад касманаўтаў. 21 сакавіка 1973 года быў прызначаны на пасаду касманаўта-даследчыка. У 1973 годзе Генадзь Стракалаў працаваў у галоўнай аператыўнай групе кіравання пры лётна-канструктарскіх выпрабаваннях карабля 7К-С (11Ф732) і комплексу 27К («Салют» — «Саюз») на судне «Акадэмік Каралёў» і ў Цэнтры кіравання палётамі ў Еўпаторыі, асвоіў пілатаванне самалёта Л-29 і здзейсніў 7 скачкоў з парашутам.

Са студзеня 1974 года па студзень 1976 года Г. М. Стракалаў праходзіў падрыхтоўку да выпрабавальнага палёту на касмічным караблі 7К-С у якасці бортінжынера экіпажа, разам з Юрыем Малышавым, са студзеня па верасень 1976 года падрыхтоўку ў якасці бортінжынера другога экіпажа касмічнага карабля «Саюз-22» па праграме выпрабаванні шматзанальнай фотакамеры МКФ-6, зробленай у ГДР. З кастрычніка 1978 года па снежань 1979 года разам з Васілём Лазаравым рыхтаваўся да першага выпрабавальнага палёту на караблі «Саюз Т» у якасці бортінжынера трэцяга (рэзервовага) экіпажа. У кастрычніку 1980 года Генадзь Стракалаў быў пераведзены ў асноўны экіпаж і замяніў у ім Канстанціна Феакцістава і працягнуў падрыхтоўку ў якасці касманаўта-даследчыка, разам з Леанідам Кізімам і Алегам Макаравым. З верасня 1981 года па красавік 1982 года праходзіў падрыхтоўку ў якасці бортінжынера дубліруючага экіпажа касмічнага карабля «Саюз Т-5» па праграме 1-й асноўнай экспедыцыі на станцыю «Салют-7», разам з Уладзімірам Цітовым. Праходзіў падрыхтоўку па праграме «Буран», разам з Генадзем Манаковым і Віктарам Забалоцкім у якасці бортінжынера трэцяга (рэзервовага) экіпажа экспедыцыі на арбітальны комплекс «Мір», разам з Генадзем Манаковым у якасці бортінжынера першага экіпажа карабля «Саюз ТМ-10» на арбітальны комплекс «Мір». З мая 1994 года па люты 1995 года праходзіў падрыхтоўку да палёту разам з Уладзімірам Дзяжуравым, з 1 лістапада 1994 года — па праграме Мір—НАСА разам з Норманам Тагардам (ЗША).

Адлічаны Г. М. Стракалаў з атрада касманаўтаў 17 студзеня 1995 года ў сувязі з выхадам на пенсію.

Remove ads

Палёты

Г. М. Стракалаў выканаў 5 палётаў у космас агульнай працягласцю 268 сутак 22 гадзіны 25 хвілін 21 секунда[4]. Зрабіў 4 выхады ў адкрыты космас агульнай працягласцю 20 гадзін 57 мінут[4]. Выканаў палёты[4]:

  • З 27 лістапада па 10 снежня 1980 года ў якасці касманаўта-даследчыка на караблі «Саюз-Т-3» і арбітальнай станцыі «Салют-6», разам з Л. Кізімам і А. Макаравым. Працягласць палёту склала 12 сутак 19 гадзін 07 хвілін 42 секунды.
  • З 20 па 22 красавіка 1983 года ў якасці бортінжынера карабля «Саюз Т-8», разам з У. Цітовым і А. Серабровым. Працягласць палёту склала 2 сутак 00 гадзін 17 хвілін 48 секунд.
  • З 3 па 11 красавіка 1984 года ў якасці бортінжынера экспедыцыі наведвання арбітальнай станцыі «Салют-7» па савецка-індыйскай праграме разам з Ю. Малышавым і Р. Шарма (Індыя). Працягласць палёту склала 7 сутак 21 гадзіну 40 хвілін 6 секунд.
  • З 1 жніўня па 10 снежня 1990 года ў якасці бортінжынера касмічнага карабля «Саюз ТМ-10» і 7-й асноўнай экспедыцыі на арбітальны комплекс «Мір», разам з Г. Манаковым. Стартаваў разам з Г. Манаковым, прызямліўся разам Г. Манаковым і японскім касманаўтам Т. Акіямам. Працягласць палёту склала 130 сутак 20 гадзін 35 хвілін 51 секунда.
  • З 14 сакавіка па 7 ліпеня 1995 года ў якасці бортінжынера 18-й асноўнай экспедыцыі на арбітальны комплекс «Мір», разам з У. Дзяжуравым і Н. Тагардам. Стартаваў на караблі «Саюз ТМ-21», пасадка на шатле «Атланціс». Працягласць палёту склала 115 сутак 08 гадзін 43 хвіліны 54 секунды.

26 верасня 1983 года з-за аварыі ракеты-носьбіта не адбыўся старт касмічнага карабля «Саюз Т-10-1» з У. Цітовым і Г. Стракалавым на борце[4].

Грамадская дзейнасць і захапленні

З 1984 года Г. М. Стакалаў займаў пасаду старшыні Федэрацыі водналыжнага спорту СССР, у 1990—1991 гадах — старшыні Маскоўскага абласнога Камітэта абароны міру, з 1991 года — Расійскага Камітэта абароны міру[4]. З 1992 года быў віцэ-прэзідэнтам Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў. Быў кандыдатам у дэпутаты Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі 3-га склікання[4]. У 1990 годзе ў час палёту ўдзельнічаў у культурнай праграме «Космас—Чалавек—Культура» пад Сцягам міру.

Захапляўся горнымі і воднымі лыжамі, тэнісам, футболам, хакеем і меў 3-ці разрад па лёгкай атлетыцы, 1-ы разрад па хакеі[4].

Аўтар кнігі «Благодарен судьбе».

Remove ads

Ушанаванне памяці

  • 12 верасня 2003 года ў горадзе Мыцішчы адкрыты бронзавы бюст Г. М. Стракалава ў скверы, які носіць яго імя.
  • 28 кастрычніка 2010 года ў горадзе Каралёў адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі лётчыку-касманаўту Г. М. Стракалаву на фасадзе школы, дзе ён вучыўся.
  • Імя касманаўта прысвоена малой планеце (32735) Стракалаў[5].
  • Ганаровы грамадзянін гарадоў Уладзікаўказ (1983), Гагарын (1981), Каралёў (1984), Мыцішчы (1984), Байканур (1980), Мыцішчанскага раёна Маскоўскай вобласці[5].
  • У Маскоўскім дзяржаўным гуманітарным універсітэце імя М. А. Шолахава штогод праходзіць міні-футбольны турнір памяці Г. М. Стракалава.
Remove ads

Зноскі

  1. Gennadi Strekalov // https://pantheon.world/profile/person/Gennadi_Strekalov Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #129663034 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 красавіка 2014.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads