Васіль Рыгоравіч Лазараў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Васіль Рыгоравіч Лазараў
Remove ads

Васіль Рыгоравіч Лазараў (руск.: Васи́лий Григо́рьевич Ла́зарев; 23 лютага 1928, сяло Парошына, Кытманаўскі раён, Алтайскі край — 31 снежня 1990) — савецкі лётчык-касманаўт СССР, палкоўнік, Герой Савецкага Саюза (02.10.1973). Член КПСС з 1956.

Хуткія факты Васіль Рыгоравіч Лазараў, Краіна: ...
Remove ads

Біяграфія

Вучыўся ў Свярдлоўскім, а затым у Саратаўскім медыцынскім інстытуце (скончыў у 1952). Пасля заканчэння ў 1954 годзе Чугуеўскага ваенна-авіяцыйнага вучылішча лётчыкаў служыў у частках ВПС. З 1966 года ў атрадзе касманаўтаў. 27-29 верасня 1973 года сумесна з А. Р. Макаравым здзейсніў палёт на касмічным караблі «Саюз-12» у якасці камандзіра карабля. Карабель зрабіў 32 абароты вакол Зямлі за 47 гадз. 16 хв. У палёце Лазараў выканаў праграму навукова-тэхнічных даследаванняў і выпрабаванняў сістэм карабля і скафандраў. Узнагароджаны ордэнам Леніна і медалямі.

Remove ads

Зноскі

  1. Лазарев Василий Григорьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads