Генадзь Уладзіміравіч Анашкін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Генадзь Уладзіміравіч Анашкін
Remove ads

Генадзь Уладзіміравіч Анашкін (17 снежня 1968, Самара) — расійскі ваенны лётчык, Герой Расіі. У жніўні 2008 — камандзір 104-га гвардзейскага Чырванасцяжнага дэсантна-штурмавога палка 76-й гвардзейскай Чарнігаўскай Чырванасцяжнай дэсантна-штурмавой дывізіі, гвардыі палкоўнік.

Хуткія факты Генадзь Уладзіміравіч Анашкін, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Разанскае вышэйшае паветрана-дэсантнае каманднае вучылішча (1993), Агульнавайскавую акадэмію Узброеных Сіл РФ (2003). Служыў у паветрана-дэсантных войсках, у 1999—2000 камандаваў парашутна-дэсантным батальёнам у складзе Міратворчых Сіл у Рэспубліцы Боснія і Герцагавіна.

З чэрвеня 2007 года — камандзір 104-га гвардзейскага дэсантна-штурмавога палка 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі (Пскоў). Раніцай 8 жніўня 2008 года полк быў падняты па трывозе, праз некалькі гадзін палкоўнік Анашкін на чале батальённай тактычнай групы выляцеў у Паўночную Асецію, а ў ноч на 9 жніўня група пад яго камандаваннем пачала марш у Паўднёвую Асецію. Да раніцы 9 жніўня дэсантнікі вышлі да ўскраін Цхінвала.

10 жніўня група ў складзе дзвюх парашутна-дэсантных рот на БМД, узмоцненая чатырма самаходнымі ўстаноўкамі «Нона» і 4-мя БТР рушыла ў глыбокі рэйд па тылах грузінскіх войск да горада Горы. На працягу марша падвяргалася атакам грузінскай авіяцыі, зенітнымі сродкамі быў збіты 1 штурмавік. У раёне сяла Хетагурава група была абстраляна грузінскімі танкамі, у гэтым бою праціўнік быў вымушаны адступіць.

Падыйшоўшы да Горы, дэсантнікі раптоўным ударам захапілі грузінскую ваенную базу Вазіяні, гарнізон, які значна пераўзыходзіў па колькасці дэсантнікаў, разбегся, былі захоплены шматлікія трафеі. У выніку дзёрзкага рэйду быў дэзарганізаваны тыл грузінскіх войск, парушана кіраванне, узнікла масавая паніка, без бою была кінута значная колькасць ваеннай тэхнікі і маёмасці. Днём 12 жніўня пасля ўпартага бою была захоплена пануючая вышыня з тэлевышкай, у баі з абараняючымся праціўнікам знішчаная артылерыйская батарэя грузінскай арміі. За перыяд рэйду група страціла 1 вайскоўца загінуўшым і 9 параненых.

За мужнасць і гераічнасць, праяўленыя пры выкананні воінскага доўгу, Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 5 верасня 2008 года гвардыі палкоўніку Анашкіну Генадзю Уладзіміравічу прысвоена званне Героя Расійскай Федэрацыі.

Remove ads

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads