Генадзь Уладзіміравіч Грушавы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Генадзь Уладзіміравіч Грушавы (27 ліпеня 1950, Мінск — 28 студзеня 2014) — заснавальнік і старшыня дабрачыннага фонду «Дзецям Чарнобыля», доктар філасофскіх навук (1994), прафесар (1995), дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання.
Remove ads
Біяграфічныя звесткі
Скончыў мінскую школу № 50, якая спецыялізавалася на фізіцы і матэматыцы. Аднак паступіў на філасофскі факультэт БДУ, дзе выкладаў з 1973 г. да сваёй смерці. З 1991 прарэктар Інстытута сучасных ведаў.
Памёр ад раку крыві. Пахаваны на Паўночных могілках у Мінску.
Навукова-даследчыцкая дзейнасць
У 1975 абараніў кандыдацкую, а пазней і доктарскую дысертацыю па філасофіі. Даследаваў гісторыю філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Заходняй Еўропы і Беларусі часоў Адраджэння і Асветніцтва, тэарэтыка-метадалагічныя праблемы пазнання, грамадскай філасофіі і паліталогіі. Аўтар працы «Аказіяналізм Нікаля Мальбранша» (1978)[1].
Грамадска-палітычная дзейнасць
Адзін з арганізатараў Беларускага народнага фронту «Адраджэнне». У 1989 г. узначаліў Камітэт БНФ «Дзеці Чарнобыля», які 20 лістапада 1990 ператварыўся ў дабрачынны фонд «Дзецям Чарнобыля» і дапамог больш як 2 млн жыхароў Беларусі. У 1993 г. фонд налічваў 14 тыс. членаў. Фонд накіраваў 160 тыс. дзяцей на аздараўленне за мяжу і да 2000 года ўвёз у Беларусь лекаў на суму каля $500 млн[2].
У Вярхоўным Савеце ўваходзіў у фракцыю Апазіцыя БНФ. Пасля рэферэндуму 1996 года грамадскія аб’яднанні 15-ці раёнаў Беларусі сабралі 116 тыс. подпісаў супраць скасавання яго дэпутацкіх паўнамоцтваў. У 1997 быў адным з заснавальнікаў Асамблеі НДА. З сакавіка 1997 г. па сакавік 1998 знаходзіўся ў Германіі праз пагрозу арышту[3]. У 1999 атрымаў нарвежскую праваабарончую узнагароду памяці прафесара Торалфа Рафто.
Зноскі
- Грушавы // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1997. — Т. 5. — С. 467. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
- Аляксандр Тамковіч Генадзь Грушавы // Новы час : газета. — 16 кастрычніка 2009. — № 38 (166). — С. 4. — ISSN 2218-2244.
- In memoriam: Генадзь Грушавы // Наша Ніва : газета. — 29 студзеня 2014. — № 4, 841. — С. 4. — ISSN 1819-1614. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads