Генрых Радакоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Генрых Радакоўскі (польск.: Henryk Hipolit Rodakowski) — (9 ліпеня 1823, Львоў — 28 снежня 1894 г., Кракаў) — польскі жывапісец.
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў з сям'і юрыстаў. Вучыўся на юрыдычным факультэце Венскага ўніверсітэта, але адначасова 1841—1845 вывучаў жывапіс у майстэрні Ёзэфа Данхаўзера (1805-1845).
У 1846 годзе з'ехаў у Парыж, каб вучыцца пад кіраўніцтвам Леона Канье. Неўзабаве напісаны ім партрэт Генрыха Дэмбінскага быў узнагароджаны залатым медалём. Эжэн Дэлакруа высока ацаніў працы Радакоўскага.
У 1867 годзе ён вярнуўся на радзіму ў аўстрыйскую Галіцыю і пасяліўся ў маёнтку Палагічы (цяпер Івана-Франкоўская вобласць Украіны), потым у Бортніках (Жыдачыўскі раён) каля Ходарыва, потым у Вене і затым канчаткова пасяліўся ў Кракаве.
У 1893 годзе быў абраны старшынёй кракаўскага Таварыства аматараў прыгожых мастацтваў. 24 снежня 1894 года быў прызначаны дырэктарам кракаўскай Акадэміі вытанчаных мастацтваў, але раптоўна памёр праз чатыры дні.
Remove ads
Карціны
- Партрэт генерала Генрыха Дэмбінскага, 1852
- Партрэт маці,1853
- Партрэт Леана Сапегі,1878
- Партрэт дачкі,1891
Узнагароды
- Узнагароджаны французскім Ордэнам Ганаровага легіёна.
Зноскі
- Henryk Rodakowski // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- Nowak Z. Henryk Rodakowski // Rodakowski, Henryk // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2018. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T072567
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
