Эжэн Дэлакруа

выбітны французскі жывапісец і графік эпохі рамантызму From Wikipedia, the free encyclopedia

Эжэн Дэлакруа
Remove ads

Эжэ́н Фердына́нд Вікто́р Дэлакруа́ (фр.: Eugène Delacroix; 26 красавіка 1798(1798-04-26)[1][2][…], Сен-Марыс[d], Першая французская рэспубліка[3]13 жніўня 1863(1863-08-13)[4][1][…], Парыж, Другая французская імперыя[3]) — выбітны французскі жывапісец і графік эпохі рамантызму, творчасць мастака моцна паўплывала на ўзнікненне новага жывапіснага кірунку — імпрэсіянізму.

Хуткія факты Эжэн Дэлакруа, Дата нараджэння ...
Remove ads

Творчасць

Вучыўся ў П. Герэна (1816—22), зазнаў уплыў Т. Жэрыко. У Луўры вывучаў жывапіс старых майстроў (асабліва П. П. Рубенса), сучасны англійскі жывапіс (Дж. Констэбл).

Thumb
«Смерць Сарданапала»

Творам Э. Дэлакруа ўласціва акрэсленая грамадзянская пазіцыя, жыццёвасць вобразаў, дынамічнасць кампазіцый, экспрэсіўнасць мазка, насычаны каларыт з кантрастамі светлаценяў і колеру. Карціна «Разня на Хіясе» (1823—24) — водгук на сучасныя яму падзеі: паказаў пакуты грэкаў пад турэцкім ярмом і выказаў пратэст супраць жорсткасці і гвалту. Звяртаўся да твораў У. Шэкспіра, І. В. Гётэ, В. Скота і інш. («Таса ў доме звар'яцелых», 1824; «Смерць Сарданапала», 1827; «Забойства епіскапа Льежскага», 1829). У 1830 пад уздзеяннем Ліпеньскай рэвалюцыі ў Францыі напісаў карціну «Свабода, якая вядзе народ» («Свабода на барыкадах»). Аўтар твораў на тэмы Французскай рэвалюцыі 1789—99 і нацыянальнай гісторыі («Бітва пры Пуацье», 1830, і інш.). Пасля паездак у Алжыр і Марока напісаў па замалёўках з натуры шэраг карцін, прасякнутых своеасаблівасцю нацыянальнага быту («Алжырскія жанчыны», 1833—34, «Яўрэйскае вяселле ў Марока», 1839). Пісаў партрэты (аўтапартрэт: 1829; «Ф. Шапэн», 1838, і інш.), працаваў у галіне манументальнага жывапісу (размалёўкі Бурбонскага палаца ў Парыжы, 1833—47, і інш.).

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads