Генрых II Святы

(973—1024) герцаг Баварыі імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Генрых II Святы
Remove ads

Генрых II Святы (ням.: Heinrich II der Heilige; 6 мая 973, Бад-Абах або Хільдэсхейм — 13 ліпеня 1024, Гронэ) — імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі, прадстаўнік баварскай галіны Саксонскай дынастыі.

Хуткія факты Святы, 12-ы кароль Германіі ...
Remove ads

Біяграфія

Сын баварскага герцага Генрыха II Сварлівага і Гізелы Бургундскай, праўнук караля Генрыха I Птушкалова. З 7 чэрвеня 1002 года — кароль Германіі, 14 лютага 1014 года Папам Бенедыктам VIII каранаваны як імператар. У шлюбе з Кунігундай Люксембургскай не меў дзяцей, з яго смерцю згасла дынастыя Атонаў. Кананізаваны Папам Яўгенам III у 1146 годзе. Генрых II, у адрозненне ад свайго папярэдніка Атона III, накіраваў сваю палітыку на кансалідацыю земляў і рашэнне праблем імперыі на поўначы ад Альпаў. Большую частка свайго кіравання ён вёў вайну на ўсходніх межах імперыі з польскім князем Баляславам Храбрым.

Здзейсніў тры паходы ў Італію з мэтай зацвярджэння ў гэтай частцы імперыі свайго панавання і атрымання тытула імператара. Час кіравання Генрыха лічыцца перыядам інтэнсіфікацыі і цэнтралізацыі каралеўскай улады, а таксама ўзмацнення сувязі дзяржавы і царквы. Апорай яго ўлады сталі біскупствы, як існыя, умацаваныя дарэннямі імператара, так і новаствораныя.

Заснаваў у 1007 годзе Бамбергскае біскупства, якое стала значным палітычным і культурным цэнтрам Франконіі. Генрых II актыўна ўдзельнічаў у рэфармаванні царкоўнага жыцця. Асноўнай крыніцай звестак пра жыццё і кіраванне імператара з’яўляецца хроніка Цітмара Мерзебургскага.

Remove ads

Зноскі

1. Dove A. Heinrich II. // Allgemeine Deutsche BiographieL: 1880. — Т. 11. — S. 376–384.

2. Генрих II Святой // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. VIII. — С. 346.

3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads