Генры Роўлінсан

брытанскі дыпламат ўсходазнавец From Wikipedia, the free encyclopedia

Генры Роўлінсан
Remove ads

Генры Крэсвік Ро́ўлінсан[8] (англ.: Henry Creswicke Rawlinson; 11 красавіка 1810, Чэдлінгтан, Вялікабрытанія — 5 сакавіка 1895), англійскі дыпламат, усходазнавец. Адзін з заснавальнікаў асірыялогіі.

Хуткія факты Генры Роўлінсан, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфічныя звесткі

У 1827—1839 гадах афіцэр Брытанскай Ост-Індскай кампанііІндыі і Іране). У 1840—1860-я гады прадстаўнік брытанскага ўрада ў горадзе Кандагар (Афганістан), консул у Багдадзе, пасол у Тэгеране.

Прэзідэнт Азіяцкага каралеўскага таварыства (1878—1881) і Геаграфічнага каралеўскага таварыства (1871—1872, 1874—1875).

Навукова-даследчыцкая дзейнасць

У 1835—1847 гадах скапіраваў, пазней у асноўным прачытаў Бехістунскі надпіс, дэшыфраваў персідскія і вавілона-асірыйскія (акадскія) клінапісы. Вёў археалагічныя раскопкі старажытных гарадоў Двухрэчча Барсіпы і Сіпара (цяпер тэрыторыя Ірака).

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads