Мідлсекскі ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мідлсекскі ўніверсітэт (англ.: Middlesex University) — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у Лондане.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Назва універсітэта ўзята ад гістарычнай мясцовасці Мідлсекс на паўночным захадзе Лондана.
Гісторыю ўніверсітэта можна выводзіць з 1878 года, калі быў створаны каледж Святой Кацярыны як педагагічны каледж для жанчын. Пасля аб'яднання з некалькімі іншымі інстытутамі, універсітэт быў кансалідаваны ў сваім цяперашнім выглядзе ў 1992 годзе.
У вучэльне налічваецца больш за 19 000 студэнтаў у Лондане і больш за 37 000 па ўсім свеце. Універсітэт мае сувязі па абмене студэнтамі з больш чым 100 універсітэтамі ў 22 краінах Еўропы, ЗША і свету. Толькі ў кампусе ў Мідлсексе прадстаўлена больш за 140 нацыянальнасцей. Акрамя таго, у яго ёсць кампусы на Мальце, у Дубаі і на Маўрыкіі, а таксама шэраг мясцовых офісаў па ўсім свеце.
Remove ads
Cтруктура
- Факультэт мастацтваў і крэатыўных індустрый
- Факультэт прафесійных і сацыяльных навук
- Факультэт навукі і тэхнікі
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads