Георгіеўск

From Wikipedia, the free encyclopedia

Георгіеўскmap
Remove ads

Гео́ргіеўск (руск.: Георгиевск) — горад1786 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Георгіеўскага раёна Стаўрапольскага края. Насельніцтва 69,5 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1777 годзе.

Хуткія факты Георгіеўск, Краіна ...

Горад размешчаны ў Перадкаўказзі на рацэ Падкумак (прыток Кумы), за 210 км на паўднёвы ўсход ад Стаўрапаля. Чыгуначны вузел.

Заснаваны ў верасні 1777 года як крэпасць Св. Георгія на Азова-Маздокскай абарончай лініі. У 1783 годзе тут быў заключаны Георгіеўскі трактат паміж Расіяй і Грузіяй, паводле якога цар Іраклій II прызнаваў заступніцтва Расіі. З 1785 павятовы горад Каўказскага намесніцтва. З 1802 года цэнтр Каўказскай губерні. Пачатак XIX ст. — росквіт горада — кірмашы, адкрыліся: лячэбная ўправа, прыхадское і павятовае вучылішчы. Але з 1822 года Георгіеўск, які стаў павятовы горадам, паступова губляе сваё значэнне.

У сучасным Георгіеўску: заводы — арматурны, рамонтна-механічны, цвіковы, гарбарныя, два цагляныя, асфальтавыя, спецінструментаў; фабрыкі — швейная, абутковая, футравыя; прадпрыемствы харчовай прамысловасці: маслаэкстракцыйны, кансервавы, малочны, мукамольны, вінаробны, піўзавод, мяса- і птушкакамбінаты.

Remove ads

Літаратура

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads