Георгій Васільевіч Сямёнаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Георгій Васільевіч Сямёнаў (4 красавіка 1902 — 14 мая 1976, Орша) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966)
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Кочнева, цяпер Вязнікоўскага раёна Уладзімірскай вобласці. Працоўны стаж пачаў з 12 гадоў, калі пайшоў працаваць на фабрыку імя Парыжскай камуны ў горадзе Вязнікі. Прайшоў шлях ад рабочага да дырэктара фабрыкі, затым быў прызначаны намеснікам упраўляючага льнотрэста. Калі трэсты ліквідавалі, Сямёнава накіравалі на вучобу ў Прамысловую акадэмію.
У 1941 годзе пасля заканчэння Акадэміі быў накіраваны на работу дырэктарам Аршанскага льнокамбіната.
У 1955—1956 гадах займаў пасаду першага намесніка міністра тэкстыльнай прамысловасці Беларускай ССР, затым зноў вярнуўся на льнокамбінат.
Remove ads
Узнагароды
У 1966 годзе за выдатныя заслугі ў развіцці льняной галіны лёгкай прамысловасці Георгію Васільевічу было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы. Узнагароджаны: два ордэны Леніна, ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі, медалі. Заслужаны работнік прамысловасці Беларускай ССР, ганаровы грамадзянін Оршы.
Памяць
Іменем Георгія Васільевіча Сямёнава названы Аршанскі прафесійны ліцэй тэкстыльшчыкаў і вуліцы ў Оршы і вёсцы Сцепанцова Вязнікоўскага раёна Уладзімірскай вобласці. У Оршы штогод праводзяцца традыцыйныя адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па веласіпеднаму спорту, прысвечаныя памяці Г. В. Сямёнава[1].
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads