Георгій Маргвелашвілі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Георгій Маргвелашвілі
Remove ads

Георгій Маргвелашвілі (груз. გიორგი მარგველაშვილი; нар. 4 верасня 1969 года, Тбілісі) — грузінскі палітычны дзеяч. Філосаф па адукацыі, рэктар Грузінскага інстытута грамадскіх спраў (2000—2006, 2010—2012), міністр адукацыі і навукі Грузіі (2012-2013). Кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2013 ад партыі Грузінская мара - Дэмакратычная Грузія.

Хуткія факты Георгій Маргвелашвілі, 4-ы Прэзідэнт Грузіі ...
Remove ads

Біяграфія

Георгій Маргвелашвілі нарадзіўся 4 верасня 1969 года ў Тбілісі ў сям’і партыйнага работніка. У 1992 годзе скончыў факультэт філасофіі і псіхалогіі Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Іванэ Джавахішвілі, у 1993—1994 гадах вывучаў сацыялогію ва Універсітэце Цэнтральнай Еўропы. Доктар філасофіі. З 1992 года па 1995 Маргвелашвілі працаваў гідам у турыстычнай кампаніі (спецыялізацыя — горны турызм), асістэнтам менеджэра ў выдавецтве. У 1994—1995 гадах быў начальнікам дэпартамента па маркетынгу кампаніі «Бізнес дзённікі». У 1996—1997 гадах выкладаў філасофію ў Тбіліскім незалежным універсітэце. У 1995—2000 гадах працаваў у Нацыянальным дэмакратычным інстытуце міжнародных адносін спецыялістам (кансультантам праграмы).

У 2000—2012 гадах працаваў у Інстытуце грамадскіх спраў Грузіі GIPA, у тым ліку на пасадзе рэктара ў 2000-2006 і 2010-2012 гадах. З 2006 года па 2010 год займаў пасаду начальніка дэпартамента даследаванняў GIPA. У кастрычніку 2012 года Маргвелашвілі заняў пасаду міністра адукацыі Грузіі ва ўрадзе Бідзіна Іванішвілі. 7 лютага 2013 года Георгій Маргвелашвілі быў прызначаны віцэ-прэм’ерам грузінскага ўрада.

11 мая 2013 года кіруючая кааліцыя «Грузінская мара» назвала Георгія Маргвелашвілі сваім кандыдатам у прэзідэнты Грузіі на выбарах 27 кастрычніка 2013 года. 16 ліпеня 2013 года Маргвелашвілі сышоў у адстаўку з пасады міністра адукацыі, каб выключыць абвінавачванні ў выкарыстанні адміністрацыйнага рэсурсу падчас перадвыбарнай кампаніі. Пры гэтым ён застаўся на пасадзе віцэ-прэм’ера Грузіі. 9 верасня 2013 года прайшоў афіцыйную рэгістрацыю ў якасці кандыдата на пасаду кіраўніка дзяржавы. Георгій Маргвелашвілі апублікаваў шэраг навуковых прац і вучэбных кіраўніцтваў, а таксама мноства артыкулаў па палітыцы, міжнародных адносінах, культуры, філасофіі. Падтрымліваючы курс урада М. Саакашвілі на збліжэнне з ЗША і Заходняй Еўропай, з’яўляўся паслядоўным прыхільнікам незалежнай культурнай палітыкі суверэннай Грузіі, захавання і развіцця грузінскай нацыянальнай мовы.

Remove ads

Асабістае жыццё

Дасканала валодае англійскай і рускай мовамі. Не жанаты, ёсць дачка.

Зноскі

  1. Giorgi Margwelaschwili // Brockhaus Enzyklopädie
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  2. საქართველოს ბიოგრაფიული ლექსიკონი — 2001. Праверана 21 сакавіка 2018.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q58357743'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads