Георгій Мікалаевіч Флёраў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гео́ргій Мікала́евіч Флё́раў (руск.: Гео́ргий Никола́евич Флёров; 17 лютага (2 сакавіка) 1913, Растоў-на-Доне — 19 лістапада 1990, Масква) — савецкі фізік-ядзершчык, адзін з бацькоў-заснавальнікаў Аб’яднанага інстытута ядзерных даследаванняў у Дубне, акадэмік АН СССР (1968). Герой Сацыялістычнай Працы. Лаўрэат Ленінскай прэміі і двойчы лаўрэат Сталінскай прэміі.
Адзін з ініцыятараў і актыўны ўдзельнік савецкага Атамнага праекта; пры стварэнні першай савецкай атамнай бомбы РДС-1, у 1949 годзе асабіста правёў рызыкоўны эксперымент па вызначэнні крытычнай масы плутонію.
У 1953 годзе абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук СССР, а ў 1968 — сапраўдным членам АН.
Член КПСС з 1955 года. У 1955 годзе падпісаў «Ліст трохсот».
Remove ads
Зноскі
- Флёров Георгий Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads