Георгій Пятровіч Бадзей

беларускі дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гео́ргій Пятро́віч Бадзе́й (нар. 26 студзеня 1942, Калінкавічы, Палеская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь (1995—1996).

Хуткія факты Георгій Пятровіч Бадзей, Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 26 студзеня 1942 года ў Калінкавічах у сям’і служачых. Скончыў Пружанскі тэхнікум механізацыі сельскай і лясной гаспадаркі (1959), Беларускі політэхнічны інстытут (1969).

Працоўную дзейнасць пачаў на Мінскім трактарным заводзе, у апараце ЦК ЛКСМБ.

У кастрычніку 1973 года перайшоў на працу ў Дзяржплан БССР, дзе працаваў на розных пасадах да 1981 года. Затым працаваў у апараце ЦК КПБ. У ліпені 1984 года прызначаны намеснікам Старшыні Дзяржплана БССР. У ліпені 1990 года пераведзены на пасаду Старшыні Дзяржаўнага камітэта па працы і сацыяльнай абароне насельніцтва[1].

З 17 жніўня па 17 кастрычніка 1994 года працаваў Міністрам па кіраванні дзяржаўнай маёмасцю Рэспублікі Беларусь[2]

17 кастрычніка 1994 года прызначаны Міністрам па кіраванні дзяржаўнай маёмасцю і прыватызацыі Рэспублікі Беларусь[3]. У сакавіку 1995 года прызначаны Міністрам эканомікі Рэспублікі Беларусь. У 1996 года сышоў з гэтай пасады ў адстаўку[4].

У 1998 годзе быў абраны старшынёй Бізнес-саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя Куняўскага, з 2013 года з’яўляецца яго ганаровым старшынёй.

Remove ads

Зноскі

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads