Георг Фрыдрых Бернхард Рыман

From Wikipedia, the free encyclopedia

Георг Фрыдрых Бернхард Рыман
Remove ads

Георг Фрыдрых Бернхард Рыман (ням.: Georg-Friedrich-Bernhard Riemann; 17 верасня 1826, Брэзеленц, Гановер — 20 ліпеня 1866, Селаска, Італія, каля Лага-Маджорэ) — нямецкі матэматык. За сваё кароткае жыццё (усяго 10 гадоў працы) ён ператварыў адразу некалькі раздзелаў матэматыкі.

Хуткія факты Бернхард Рыман, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і беднага пастара, другім з шасці яго дзяцей, у вёсцы Брэзеленц, недалёка ад Даненберга. Маці Рымана памерла ад сухотаў, калі ён яшчэ вучыўся ў школе; ад гэтай жа хваробы памерлі дзве яго сястры.

Схільнасці да матэматыкі выяўляліся ў маладога Рымана яшчэ ў дзяцінстве, але, саступаючы жаданням бацькі, Рыман паступіў у 1846 годзе ў Гётынгенскі ўніверсітэт для вывучэння філалогіі і тэалогіі. Аднак тут ён слухае лекцыі Гаўса і прымае канчатковае рашэнне стаць матэматыкам.

1847: пераходзіць у Берлінскі ўніверсітэт, слухае лекцыі Дырыхле, Якобі і Штайнера.

1849: вяртаецца ў Гётынген. Знаёміцца з Веберам, які становіцца яго настаўнікам і блізкім сябрам. Годам пазней набывае яшчэ аднаго сябра — Дэдэкінда.

1851: абараняе доктарскую «Падставы тэорыі функцый комплекснай зменнай». У ёй Рыман увёў паняцце, пазней вядомае як рыманава паверхня.

1854: Каб прэтэндаваць на пасаду экстраардынарнага прафесара, Рыман па статуце павінен выступіць перад прафесарскім складам. У прысутнасці Гаўса Рыман чытае гістарычны даклад «Аб гіпотэзах, якія ляжаць у падставе геаметрыі». З яго пачынаецца рыманава геаметрыя.

Даклад не дапамог — Рымана не зацвярджаюць. Аднак тэкст выступу быў апублікаваны, хоць і з вялікім спазненнем (1868), і гэта стала эпахальнай падзеяй для геаметрыі. У канчатковым рахунку Рыман быў прыняты прыват-дацэнтам Гётынгенскага ўніверсітэта, чытае курс абелевых функцый.

1857: публікуе класічныя працы па тэорыі абелевых функцый і аналітычнай тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў. Пераведзены на пасаду экстраардынарнага прафесара Гётынгенскага ўніверсітэта.

Remove ads

Зноскі

1. MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.

2. Georg Friedrich Bernhard Riemann // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Bernhard Riemann // Internet Philosophy Ontology project Праверана 9 кастрычніка 2017.

4. Find a Grave — 1996.

5. Pas L. v. Genealogics — 2003.

6. Encyclopedia.comHighBeam Research. Праверана 17 верасня 2017.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads