Георг Эрнст Шталь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Георг Эрнст Шталь (ням.: Georg Ernst Stahl; 22 кастрычніка 1659, Ансбах, Баварыя — 14 мая 1734, Берлін, Каралеўства Прусія) — нямецкі ўрач і хімік.
Remove ads
Біяграфія
У 1683 годзе скончыў медыцынскі факультэт Іенскага ўніверсітэта. Пасля заканчэння ўніверсітэта стаў там жа прыват-дацэнтам, а затым прафесарам медыцыны. З 1687 — прыдворны ўрач герцага Саксен-Веймарскага Іагана Эрнста. З 1694 — прафесар універсітэта ў Гале. З 1716 — лейб-медык прускага караля Фрыдрыха Вільгельма I. У Берліне ён стаў прэзідэнтам Медыцынскай калегіі — вышэйшай медыцынскай установы Прусіі. Дзякуючы яго намаганням у Берліне была заснавана медыка-хірургічная калегія для падрыхтоўкі ваенных урачоў.
Развіваючы погляды І. І. Бехера, сфармуляваў (упершыню у 1697, падрабязна ў 1703) тэорыю флагістона. Гэтая тэорыя, якая аб’ядноўвала шматлікія звесткі аб працэсах аднаўлення і гарэння, атрымала шырокае распаўсюджванне ў XVIII стагоддзі. Флагістонная тэорыя Шталя стала першай тэорыяй навуковай хіміі, і адыграла важную ролю ў канчатковым вызваленні хіміі ад алхіміі. Работы па даследаванні газаў і працы А. Лавуазье абверглі тэорыю флагістона ў канцы XVIII стагоддзя. У сваіх працах па фізіялогіі Шталь выступаў віталістам.
Remove ads
Зноскі
- Brockhaus Enzyklopädie Праверана 4 лютага 2022.
- Шталь Георг Эрнст // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Матэматычная генеалогія — 1997.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
