Георг V (кароль Гановера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Георг V (кароль Гановера)
Remove ads

Георг V (ням.: Georg V.; 27 мая 1819, Берлін — 12 чэрвеня 1878, Парыж) — пяты і апошні кіруючы кароль Гановера з 1851 па 1866 гады. Член брытанскай каралеўскай сям'і, сын Эрнста Аўгуста, герцага Камберлендскага, унук Георга III і стрыечны брат каралевы Вікторыі.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Берліне, атрымаў нямецкае выхаванне, дзяцінства яго прайшло ў Прусіі і Лондане. У 1833 годзе 14-гадовы прынц цалкам аслеп. Кавалер ордэна Падвязкі, дараванага яму дзядзькам Вільгельмам IV (1835). Пасля ўзыходжання яго бацькі на гановерскі прастол і скасавання асабістай уніі з Вялікабрытаніяй у 1837 годзе, нягледзячы на слепату, быў абвешчаны спадчыннікам прастола, хоць першапачаткова збіраўся адмовіцца ад яго. Пасля скону бацькі ў 1851 годзе стаў каралём Гановера і атрымаў у спадчыну таксама брытанскія тытулы (герцаг Камберлендскі і Тэвіятдэйлскі, граф Армаг у Ірландыі).

Адсутнасць зроку не замінала каралю весткі даволі актыўную палітыку, канфліктаваць з ландтагам, спрыяць развіццю прамысловасці. Ён заснаваў сталеліцейныя заводы, якія носяць імя Георга і яго жонкі Марыі, вакол іх вырас аднайменны горад (Георгсмарыенхютэ).

Падчас Аўстра-прускай вайны 1866 года прыняў бок Аўстрыі. Пруская армія акупавала Гановер, і неўзабаве ён быў анексаваны Прусіяй, а кароль зрынуты. Георг не прызнаў гэтага рашэння і эміграваў у Аўстрыю, а затым у Францыю. Памёр у Парыжы, пахаваны ў Вялікабрытаніі ў Віндзорскім палацы.

Remove ads

Сям'я

З 1843 года быў жанаты на Марыі Саксен-Альтэнбургскай (18181907). Дзеці:

• Эрнст Аўгуст II (18451923), прынц Гановерскі і герцаг Камберлендскі
• Фрыдэрыка (18481926),
• Марыя (18491904).

Прамая лінія гановерскіх прынцаў існуе да цяперашняга часу.

Зноскі

1. George V // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Georg V van Hannover // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
4. Lundy D. R. The Peerage

5. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads