Геранім Сангушка
(1651—1684) староста суражскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Геранім Сангушка (1651 — 1684) — князь, прадстаўнік кавельскай галіны роду Сангушкаў.
Сын Яна Уладзіслава Сангушкі, старосты суражскага, і Ганны Радзівіл, дачкі клецкага ардыната Яна Альбрэхта Радзівіла.
Быў каралеўскім дваранінам, старостам суражскім.
Яго жонкай (шлюб заключаны ў 1675) была Канстанцыя Сапега (1651—1691), дачка вялікага літоўскага гетмана Паўла Яна Сапегі. Меў з ёй дзяцей:
- Ганну Кацярыну (1676—1746), жонку вялікага літоўскага канцлера Караля Станіслава Радзівіла,
- Казіміра Антонія (1677—1706), надворнага літоўскага маршалка,
- Крысціну (1679—1756), жонку берасцейскага ваяводы Уладзіслава Юзафата Сапегі,
- Паўла Караля (1682—1750), вялікага літоўскага маршалка.
Remove ads
Зноскі
- Lundy D. R. Hieronim Sanguszko // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 64. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 97. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads