Герберт Бірбам Тры
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сэр Герберт Дрэйпер Бірбам Тры (англ.: Herbert Beerbohm Tree, сапраўднае імя Herbert Draper Beerbohm) (17 снежня 1852, Кенсінгтон — 2 ліпеня 1917, Лондан) — англійскі акцёр, рэжысёр, тэатральны педагог і імпрэсарыё.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 17 снежня 1852 года ў Кенсінгтон (Лондан), атрымаўшы пры гэтым імя Герберт Дрэйпер Бірбам. Бацька Герберта — Джуліус Бірбам — меў літоўска-нямецкае паходжанне. Маці — Канстанцыя Дрэйпер — была англічанкай. Малодшы зводны брат — Макс Бірбам — знакаміты карыкатурыст і парадыст.
Сцэнічную дзейнасць пачаў у 1876 годзе, з 1887 года ўзначальваў тэтр «Хеймаркет», у 1897—1915 гадах — тэатр «Хэр Маджэстыс».
Паставіў 20 п’ес У. Шэкспіра. Сярод іншых спектакляў: «Танцоўшчыца» Г. Джонса (1891), «Жанчына, не вартая ўвагі» О. Уайльда (1893), «Ірад» (1900), «Уліс» (1902), «Нерон» (1906) С. Філіпса, «Уваскрэсенне» паводле Л. Талстога (1903), «Пігмаліён» Б. Шоу (1914) і інш. Пастаноўкі вылучаліся відовішчнасцю, пышнасцю, знешнімі эфектамі.
Сярод роляў: Гамлет, Макбет, Рычард II (аднайменнай п’есы Шэкспіра), Няхлюдаў («Уваскрэсенне»).
У 1904 годзе заснаваў школу драматычнага мастацтва (пазней Каралеўская акадэмія драматычнага мастацтва).
Remove ads
Зноскі
- Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 ліпеня 2015.
- Sir Herbert Beerbohm Tree // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Sir Herbert Beerbohm Tree // British Museum person-institution thesaurus Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Herbert Beerbohm Tree // NUKAT — 2002.
- Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 2 лютага 2017.
- Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- Find a Grave — 1996.
- LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2009. Праверана 24 жніўня 2018.
- Lundy D. R. The Peerage
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads