Герб Варацэвічаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Герб Варацэвічаў — герб вёскі Варацэвічы Іванаўскага раёна. Герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2011 г. № 101.
Апісанне
Герб Варацэвічаў уяўляе сабой варажскі шчыт, рассечаны «ў слуп», правае поле — чырвонае, у левым размешчана 12 чорна-зялёных урубаў. У цэнтры гербавага поля намаляваны аголены сярэбраны меч з залатым дзяржаннем лязом уніз, справа і злева ад яго ў цэнтры палёў — залатыя месяцы, накіраваныя рогамі ў розныя бакі.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Герб Варацэвічаў
- Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2011 г. № 101 Архівавана 6 сакавіка 2016.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads