Варацэвічы

вёска ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Варацэвічыmap
Remove ads

Варацэ́вічы[1] (трансліт.: Varacevičy, руск.: Вороцевичи) — вёска ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарбахскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Упершыню згадвацца пад 1497 годам, калі пінскі князь Фёдар даў вёску Мацвею Грычыну, потым Варацэвічамі валодаў яго сын Война-Барыс. З 1528 года належалі Юрэвічам-Ільінічам, прыкладна з XVII ст. -- Ордам[2].

Да 1920 года ўваходзілі ў склад Кобрынскага павета Гродзенскай губерні. За польскім часам вёска—цэнтр гміны. У 1940—1954 гадах цэнтр Варацэвіцкага сельсавета. Да 2013 года ўваходзіла ў склад Снітаўскага сельсавета[3].

11 сакавіка 2011 года ўказам прэзідэнта «Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных и территориальных единиц Брестской области» зацверджаныя герб і сцяг вёскі[4].

Remove ads

Славутасці

Страчаная спадчына

  • Сядзібна-паркавы комплекс Ордаў (XVIII ст.)

Вядомыя асобы

  • Напалеон Орда (1807—1883) — беларускі мастак, кампазітар, пісьменнік, педагог, піяніст.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Варачыві́чы
  2. Л.М. Несцярчук. Напалеон Орда. Шлях да Бацькаўшчыны : кніга-альбом. Мн.: Маст. літ., 2009. — С. 19. ISBN 978-985-02-1031-9.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads