Герб Гальшанаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Герб Гальшанаў — герб вёскі Гальшаны Ашмянскага раёна. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2006 г. № 455. Гальшаны сталі першай вёскай у Гродзенскай вобласці, якая атрымала свой герб. Гістарычным падмуркам для яго стварэння сталі родавыя гербы былых уладальнікаў мястэчка — Гальшанскіх і Сапегаў[1].
Remove ads
Апісанне
Герб уяўляе сабой варажскі шчыт, які мае трохвугольную ніжнюю канцавую частку, у верхнім чырвоным поле намаляваны гіпацэнтаўр – міфічная фігура каня сярэбранага колеру, якая мае галаву, грудзі і рукі чалавека натуральнага колеру, на канцы хваста – пашча дракона, якую паражае залатая страла з сярэбраным апярэннем, выпушчаная з залатога лука рукамі самога гіпацэнтаўра; ва ніжняй канцавой частцы блакітнага колеру – герб «Ліс» – сярэбраная, двойчы перакрыжаваная страла.
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
- Барыс ПРАКОПЧЫК. Сярэбраны гiпацэнтаўр у чырвоным полi Архівавана 1 кастрычніка 2020.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads