Герб Ганцавічаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Герб Ганцавічаў
Remove ads

Герб Ганцавічаў — герб горада Ганцавічаў Брэсцкай вобласці. Герб зацверджаны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь ад 29 студзеня 1998 г. № 34.

Хуткія факты Герб Ганцавічаў, Дэталі ...

Апісанне

У блакітным полі варажскага шчыта два срэбныя жураўлі, у правай верхняй частцы поля залатая пяціканцовая зорка, пад якой паўмесяц рагамі дагары таго ж металу.

Дамінуючымі фігурамі на гербе Ганцавічаў з’яўляюцца выявы накіраваных увысь жураўлёў. У блакітным полі шчыта такое размяшчэнне птушак выглядае вельмі спакойна і ўрачыста. Як падкрэсліваецца ў Палажэнні аб гербе, зацверджаным рашэннем раённага выканаўчага камітэта, срэбныя жураўлі на гербе з’яўляюцца сімвалам прыроды Палескага краю, імкнення ў будучыню, міралюбівасці і шчасця.

Аўтар герба Ганцавічаў — галоўны архітэктар раёна В. Р. Пракурат. Герб зацверджаны рашэннем Ганцавіцкага раённага выканаўчага камітэта 27 студзеня 1998 г. № 74 і рашэннем раённага савета дэпутатаў 30 студзеня 1998 г. № 52[1].

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads