Герб Даніі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Герб Даніі
Remove ads

Герб Даніі — найстарэйшы каралеўскі сімвал у Еўропе.

Хуткія факты Герб Даніі, Версіі ...

Скандынаўская краіна мае 2 версіі герба (з 1960 года) — вялікі і малы. [3].

Remove ads

Малы герб Даніі

Малы герб — гэта галоўны дзяржаўны сімвал Даніі. У сучасным выглядзе існуе з 1972 года[3].

Апісанне

Залаты іспанскі шчыт, на якім паказаны тры каранаваных блакітных львы і дзевяць чырвоных сэрцаў. Зверху — знак манархіі — карона Крысціяна V.

Сімвалізм

  • Жоўты (залаты) колер сімвалізуе багацце, росквіт, дастатак.
  • Сіні абазначае марскія традыцыі, а таксама прыгажосць.
  • Сэрца абазначае шчырасць, радасць, гасціннасць.
  • Леў абазначае адвагу, рашучасць[4].
Remove ads

Вялікі (каралеўскі) герб Даніі

Каралеўскі герб Даніі — гэта нацыянальны сімвал краіны. З 1960 года зарэзерваваны для выкарыстання толькі манархам і некаторымі набліжанымі да каралеўскай сям’і[4].

Апошняя версія зацверджана ў снежні 2024 года[5].

Апісанне

Шчыт герба падзелены на 4 часткі, аднак дзяленне шчыта на дацкім гербе асаблівае — яно зроблена не з дапамогай ліній, а з дапамогай крыжа. Гэта не выпадкова, бо крыж, або як яго называюць — Данеброг, лічыцца адной з нацыянальных эмблем датчан.

У першай чвэрці выявы тыя ж, што і на гербе краіны: блакітныя львы і чырвоныя сэрцы.

У другой чвэрці — герб Фарэрскіх астравоў: сярэбраны баран з залатымі рогамі і капытамі, і чырвоным языком у блакітным полі.

У трэцяй чвэрці — герб Грэнландыі: белы мядзведзь у блакітным полі.

У чацвёртай чвэрці — два блакітныя львы ў залатым полі, як сімвал асаблівай гісторыі Шлезвіга і яго сувязі з Даніяй.

Шчыток з дзвюма чырвонымі палосамі ў цэнтры — дынастычны герб Ольдэнбургаў.

Шчытатрымальнікамі выступаюць два «лясныя чалавекі», якія ўзяты з герба Прусіі, чые землі часткова аспрэчваліся Даніяй.

Гербавы шчыт атачаюць ланцугі ордэна Слана і ордэна Данеброг.

Remove ads

Гісторыя герба

Thumb
Пячатка Кнуда VI

Леапардавы леў на гербе Даніі з’явіўся каля 1190 года пры Кнудзе VI Вальдэмарсане, амаль адначасова з леапардамі Рычарда Львінае Сэрца. Такім чынам, перад намі адзін з найстарэйшых дзяржаўных сімвалаў.

Леапардавыя львы дацкага караля былі блакітнымі ў залатым поле, упрыгожаным чырвонымі сэрцамі. Гэтая выява захоўвалася ў гербе Даніі пры ўсіх кіраўніках. Гэтаксама і на сучасным гербе Даніі змешчаны тры леапардавыя львы.

З XV стагоддзі герб дацкіх каралёў меў выгляд злучаных гербаў саюзных каралёў Даніі, Швецыі, Нарвегіі і Вендаў. Адлюстроўваючы палітыку дацкіх каралёў у іх спробе ўсталяваць гегемонію на Скандынаўскім паўвостраве і на ўсёй Балтыцы.

У цэнтры змяшчаўся шчыток з іх дынастычнымі гербамі. Пазней на гэтым шчытку па чарзе з'яўляліся то дацкія леапарды, то дынастычныя ольдэнбургскія і дэльменгорсцкія знакі, і ў залежнасці ад гэтага перабудоўваўся ўвесь геральдычны шчыт. У XVIII стагоддзі дацкі герб прыняў выгляд, блізкі да сучаснага: шчыток з дынастычным гербам накладзены на вялікі шчыт з гербамі каралеўстваў, якія ўваходзяць ва ўладанні дацкай кароны.

Каралева Маргрэтэ II, якая ўзышла на сталец у 1972 годзе, адраклася ад усіх не падмацаваных рэальнай уладай тытулаў, акрамя дацкага каралеўскага.

Так з герба зніклі эмблемы германскіх уладанняў — гербы каралеўстваў готаў і вендаў. Леапардавыя львы Шлезвіга захаваліся, бо частку Шлезвіга вярнулася да Даніі ў 1920 годзе.

Змены 2024 года

20 снежня 2024 года кароль Даніі Фрэдэрык Х зацвердзіў новы каралеўскі герб на аснове рэкамендацыі спецыяльна створанага камітэта.

Уносячы змены ў каралеўскі герб, які заставаўся нязменным з 1972 года, кароль хацеў стварыць больш сучасны герб, які адначасова адлюстроўваў бы Данію і ўлічваў бы гісторыю і геральдычныя традыцыі. The Guardian адзначае, што змена адбылася на фоне заяў выбранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пра планы па куплі Грэнландыі[5].

Апроч герба ўласна Даніі на 1-м поле (блакітныя леапардавыя львы і дзевяць барвовых сэрцаў), цяпер свае ўласныя палі маюць Фарэрскія астравы і Грэнландыя. Фарэрскія астравы, якія маюць старажытны герб (сярэбраны баран), былі змешчаны ва 2-е поле, а Грэнландыя з яе маладзейшым гербам (сярэбраны белы мядзведзь) — у 3-е поле. Ільвы Шлезвіга, герб Паўднёвай Ютландыі, змешчаны на 4-е поле як сімвал асабліва гісторыі Паўднёвай Ютландыі і яе сувязі з Даніяй.

З герба быў выдалены герб з трыма каронамі, бо ён больш не лічыцца актуальным. Тры залатыя кароны сімвалізавалі Кальмарскую ўнію — аб’яднанне Даніі, НарвегііІсландыяй) і ШвецыіФінляндыяй) у адзіную дзяржаву пад вярхоўнай уладай дацкіх каралёў. Дзік Харысан, прафесар гісторыі ў шведскім Лундскім універсітэце, заўважыў, што ў 1613 годзе Швецыя «была вымушана прызнаць правы дацкага караля на выкарыстанне шведскага сімвала трох карон», таму яго выдаленне з дацкага герба «сенсацыя»[5].

Акрамя таго, крыж Данеброга заменены на больш традыцыйны — канцы крыжа выгнуты ўнутр. На цэнтральным шчытку, па ранейшым, герб Ольдэнбургаў, які сімвалізуе дынастычнае паходжанне каралеўскай сям’і.

Remove ads

Сярэдневяковыя выявы герба Даніі

Гл. таксама

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads