Герб Зэльвы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Герб Зэльвы
Remove ads

Герб Зэльвы — герб гарадскога пасёлка Зэльва Зэльвенскага раёна. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 279.

Хуткія факты Герб Зэльвы, Дэталі ...

Апісанне

Герб уяўляе сабой варажскі шчыт, у блакітным полі якога намаляваны ўзыходзячы з залатой брамы з чырвоным дахам чорны конь з залатымі грывай, капытамі і аброццю[1].

Сімволіка

Калісьці мястэчка было вельмі заможным, тут праходзілі кірмашы па продажы буйной жывёлы, у тым ліку i коней. У гэтыя дні горад станавіўся сапраўдным цэнтрам грамадскага жыцця, паколькі, акрамя ўласна кірмашоў, тут працавалі шматлікія шынкі, карчмы, пастаялыя двары і стайні. Залаты колер на гербе падкрэслівае заможнасць, геральдычная поза ўзыходзячага каня (верхняй яго часткі) указвае на асноўны прадмет гандлю[2].

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads