Герб Казахстана
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзяржаўны герб Рэспублікі Казахстан уяўляе сабой выяву шанырака (верхняя скляпеністая частка юрты) на блакітным фоне, ад якога ва ўсе бакі ў выглядзе сонечных прамянёў расходзяцца уыкі (апоры) у апраўленні крылаў міфічных коней. У ніжняй частцы герба — надпіс «Казақстан».
У каляровай выяве Дзяржаўны герб Рэспублікі Казахстан — двух колераў: залатога і сіне-блакітнага.
Remove ads
Гісторыя
Шырока ўжывальны сёння тэрмін «герб» паходзіць ад стар.-в.-ням.: erbe. У перакладзе на казахскую ён азначае паняцце «танба» (тамга, знак). Упершыню дадзены тэрмін пачаў ужывацца ў старажытным Цюркскім Каганаце (551—630 гг.)
4 чэрвеня 1992 г. — дзень нараджэння дзяржаўнага герба Рэспублікі Казахстан.
Сённяшні герб суверэннага Казахстана з’яўляецца вынікам велізарнай працы, творчых пошукаў двух вядомых архітэктараў: Жандарбека Малібекава і Шот-Амана Валіханава. У фінальным конкурсе прымалі ўдзел 245 праектаў і 67 апісанняў будучага герба.
Remove ads
Гл. таксама
- Гімн Казахстана
- Сцяг Казахстана
- Гісторыя Казахстана
Для паляпшэння артыкула пажадана |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads