Старажытнаверхненямецкая мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Старажытнаверхненямецкая мова (ням.: Althochdeutsch) — найстаражытнейшая засведчаная ў пісьмовым выглядзе форма нямецкай мовы. Ахоплівае часавы перыяд з 750 па 1050 год. Аднак часавыя рамкі ўмоўныя, бо змены ў мове па вядучых параметрах храналагічна не заўсёды супадаюць. Акрамя таго, розныя даследчыкі прапануюць розныя перыядызацыі старажытнаверхненямецкай мовы.
Remove ads

Старажытнаверхненямецкая мова — гэта абазначэнне групы ўсходнегерманскіх дыялектаў, на якіх размаўлялі паўднёвей ад так званай лініі Бенрата, што праходзіць ад дзюсельдорфскага раёна Бенрат (прыблізна ў заходне-ўсходнім накірунку).
Паколькі старажытнаверхненямецкая мова ўяўляла сабой групу блізкароднасных дыялектаў, у раннім Сярэднявеччы не было адзінай пісьмовай мовы. Старажытнаверхненямецкімі помнікамі літаратуры былі ў асноўным рэлігійныя тэксты (малітвы, пераклады Бібліі), некалькі заходніх вершаў («Песня пра Хільдэбранта») альбо проста надпісы, замовы і да т. п.
Remove ads
Літаратура
- Гухман М. М., Семенюк Н. Н. История немецкого литературного языка IX—XV вв. — Л.: Наука, 1983. — 200 с.
- Жирмунский В. М. История немецкого языка. — М.: Изд-во лит-ры на иностр. языках, 1948. — 300 с.
- Филичева Н. И. История немецкого языка. — М.: Академия, 2003. — 304 с.
- Языки мира: Германские языки. Кельтские языки / Ред. коллегия тома: Н. Н. Семенюк, В. П. Калыгин, О. И. Романова. — М.: Академия, 2000. — 472 с.
- Schützeichel R. Althochdeutsches Wörterbuch. De Gruyter, 2011.
- Koebler G. Althochdeutsches Woerterbuch. 6. Auflage, 2014.
Remove ads
Спасылкі
- www.cis.uni-muenchen.de/ahdeutsch/haupt.html — слоўнік старажытнаверхненямецкай мовы VIII стагоддзя
- Новаверхненямецка-стараверхненямецкі слоўнік
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads