Герд Фальтынгс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Герд Фальтынгс
Remove ads

Герд Фальтынгс (ням.: Gerd Faltings; нар. 28 ліпеня 1954, Гельзенкірхен-Бюрэ) — нямецкі матэматык, лаўрэат Філдсаўскай прэміі (1986), вядомы сваімі працамі ў галіне алгебраічнай геаметрыі.

Хуткія факты Герд Фальтынгс, Дата нараджэння ...

З 1972 па 1978 гады вывучаў матэматыку і фізіку ў Вестфальскім універсітэце імя Вільгельма. У 1978 годзе атрымаў ступень Ph.D. па матэматыцы, а ў 1981 годзе прайшоў хабілітацыю (і тое, і другое — у тым жа Вестфальскім універсітэце імя Вільгельма). З 1982 па 1984 гады быў прафесарам Вупертальскага ўніверсітэта, затым — прафесарам Прынстанскага ўніверсітэта (1985—1994).

У 1986 годзе ва ўзросце 32 гадоў Герд Фальтынгс быў удастоены Філдсаўскага медаля за доказ гіпотэзы Мардэла. З 1995 года з’яўляецца членам савета дырэктараў Інстытута матэматыкі таварыства Макса Планка ў Боне. У 1996 годзе атрымаў прэмію імя Лейбніца Нямецкага навукова-даследчага таварыства — вышэйшую германскую ўзнагароду для навукоўцаў-даследчыкаў.

У 2015 годзе разам з Хенрыкам Іванецам быў удастоены прэміі Шаа за ўвядзенне і развіццё базавых інструментаў тэорыі лікаў, якія дазволілі ім і іншым вырашыць некаторыя задачы, што сталі класічнымі.

Член Леапальдзіны (1992), Рэйнска-Вестфальскай АН (1999) і Еўрапейскай акадэміі (2014), Берлінска-Брандэнбургскай АН, член-карэспандэнт Гётынгенскай АН (1991), замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства (2016), Нацыянальнай акадэміі навук ЗША.

Remove ads

Узнагароды

• 1983 — Прэмія імя Дэні Хайнемана
• 1986 — Філдсаўская прэмія
• 1988 — Стыпендыя Гугенхайма
• 1996 — Прэмія імя Лейбніца
• 2008 — Прэмія Штаўта
• 2010 — Heinz Gumin Preis
• 2014 — Міжнародная прэмія караля Фейсала
• 2015 — Прэмія Шаа
• 2017 — Медаль Кантара

Зноскі

1. MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.

2. Gerd Faltings // Brockhaus Enzyklopädie

3. https://www.shawprize.org/autobiography/gerd-faltings/ Праверана 8 снежня 2024.
4. Deutsche Nationalbibliothek Record #118686003 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.

5. www.ae-info.org

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads