Герцаль Самойлавіч Навагрудскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Герцаль Самойлавіч Навагрудскі (21 жніўня (3 верасня) 1904, г. Ваўкавыск — 5 лістапада 1973, г. Масква, Расія) — журналіст, пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў СССР (1958). Бацька рэжысёра-мультыплікатара Марыяны Навагрудскай.

Хуткія факты Герцаль Самойлавіч Навагрудскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 1921—1923 гадах вучыўся на эканамічным факультэце Бакінскага універсітэта. Пачаў друкавацца ў 1926 годзе. Працаваў у газеце «Водный транспорт». У 1930—1938 гадах працаваў карэспандэнтам газеты «Правда». У час Вялікай Айчыннай вайны быў ваенным карэспандэнтам газеты «Чырвоны флот». Пасля вайны супрацоўнічаў з часопісам «Новый мир».

Творчасць

Аўтар біяграфічных нарысаў аб Героях Савецкага Саюза:

  • «Герой Савецкага Саюза Дз. М. Карбышаў» (1948 г.),
  • «Герой Савецкага Саюза М. В. Кантарыя» (1948, пад псеўданімам Н. Гардзееў).

Разам з Аляксандрам Дунаеўскім напісаў дакументальную аповесць «Таварышы кітайскія байцы» (Масква, 1959). Перапрацаваная і дапоўненая, аповесць перавыдадзеная ў 1962 годзе як гісторыя аднаго літаратурнага пошуку пад загалоўкам «Па слядах Паў».

Кнігі Навагрудскага для дзяцей займальныя, прасякнуты любоўю да людзей працы. Сярод іх аповесць пра эстонскіх рыбакоў «На маленькай выспе» (1952, перавыдадзеная ў 1958). Аповесць «Дзік з 12-й Ніжняй» (1956) распавядае пра тое, як падлеткі-прадаўцы газет у Нью-Ёрку сабралі грошы на лячэнне свайго хворага сябра[1].

Кніг

  • «Лісты дзядзькі Рыгора …» (Масква, 1958);
  • «Індзейскае зерне» (Масква, 1960);
  • «Маленькі Тыук едзе ў Маскву» (Масква, 1962);
  • «Вялікая жамчужына» (Масква, 1964);
  • «Пячора Бацікава» (Масква, 1965).
Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads