Бакінскі дзяржаўны ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бакінскі дзяржаўны ўніверсітэт (азерб.: Bakı Dövlət Universiteti) — вышэйшая навучальная ўстанова ў Баку. Універсітэт уваходзіць у склад European University Association (EUA).
Remove ads
Структура
Універсітэт размяшчаецца ў 4 карпусах, у складзе якога маецца таксама бібліятэка і спартыўная пляцоўка.
У склад універсітэта ўваходзяць НДІ прыкладной матэматыкі, фізічных праблем, выставачны цэнтр, 5 музеяў, бібліятэка і выдавецтва. Ва ўніверсітэце працуе 121 кафедра, уключаючы кафедры прыродазнаўчых і гуманітарных навук, 37 навукова-даследчых і навуковых лабараторый, дзе працуюць 200 навуковых супрацоўнікаў, кафедра азербайджанскай мовы і літаратуры, кафедра генетыкі.
Факультэты
- механіка-матэматычны
- прыкладной матэматыкі і кібернетыкі
- фізічны
- хімічны
- біялагічны
- геаграфічны
- геалагічны
- гістарычны
- юрыдычны
- філалагічны
- усходазнаўства
- бібліятэчны
- міжнароднага права і міжнародных адносін
- сацыяльных навук і псіхалогіі
- журналістыкі
- тэалогіі
- экалагічны
Remove ads
Вядомыя выпускнікі
- Гейдар Аліеў — прэзідэнт Азербайджана (1993—2003)
- Абульфаз Эльчыбей — прэзідэнт Азербайджана (1992—1993)
- Леў Давідавіч Ландау — Фізік і матэматык, Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы ў 1962 годзе
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads