Герц Майзель
яўрэйскі пісьменнік і перакладчык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Герц Майзель (מײַזל, הערץ ідыш; 1887 — не раней за 1947; Псеўданімы: Г. М-л; Эрыс) — яўрэйскі пісьменнік. Пісаў на ідышы.
Remove ads
Біяграфія
Родам з Беларусі. Рос у мястэчку, яго бацька быў прыказчыкам у лясной справе. У маладосці Герц быў захоплены рэвалюцыйным рухам і актыўна ўдзельнічаў у Бундзе. Ратуючыся ад пераследу, з’ехаў у Англію. Працаваў у Лондане рабочым-капялюшнікам. У 1917 годзе вярнуўся ў Мінск. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ўступіў у Камуністычную партыю. Супрацоўнічаў з газетай «Звезда» (тады — орган Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РКП(б)). Калі ў 1918 годзе ў Мінску з’явілася аднайменнае камуністычнае выданне на ідышы «Штэрн» («Зорка»), перайшоў на ідыш.
Удзельнічаў у грамадзянскай вайне на баку бальшавікоў, працаваў у ВЧК «на фронце барацьбы з бандытызмам», як паведамляе «Литературная энциклопедия»[1]. «Бандытызмам» савецкая прапанагда называла антыбальшавіцкі сялянскі рух.
У 1920-я гады пісаў апавяданні, замалёўкі і артыкулы (таксама пад псеўданімамі Г. М-л і Эрыс), супрацоўнічаў з мінскай газетай «Векер», а таксама замежнымі камуністычнымі выданнямі. Быў сябрам Беларускай асацыяцыя пралетарскіх пісьменнікаў.
Пераклаў на ідыш разам з Уры Фінкелем працу прафесара М. Нікольскага «Яўрэйскія святы іх паходжанне і развіццё» (пераклад выйшаў ў Мінску ў 1925). Перакладаў таксама камуністычную літаратуру[2].
Remove ads
Творчасць
У 1928 годзе выдаў у Мінску першы зборнік «Дэрцэйлунген» («Апавяданні»).
«Быўшы першым і доўгі час адзіным яўрэйскім пралетарскім празаікам у Беларусі, Мейзель сам-адзін мусіў своечасова адгукацца на разнастайныя тэмы рэвалюцыйнай рэчаіснасці. Гэта перашкаджала яму больш па-мастацку паглыбляць свае творы. Нездарма з многіх дзясяткаў апавяданняў, якія друкаваліся ў газетах, ён выбраў для асобнага выдання толькі невялікую колькасць», — пісаў літаратуразнаўца Бэр Аршанскі.
У 1932 годзе выдаў зборнік «Драй Шмулікес» «Тры Шмулікі, гісторыі пра гераічнае мінулае» (Мінск, 1932)[3].
У 1947 годзе, у артыкуле да 60-годдзя Г. Майзеля, маскоўская газета «Эйнікейт» (орган Яўрэйскага антыфашысцкага камітэта) пісала, што пісьменнік «дагэтуль звязаны з літаратурай і прэсай на ідышы» і што «цяпер ён працуе над новай кнігай апавяданняў»[3]. Кніга так і не выйшла. Магчыма, аўтар быў рэпрэсаваны падчас антысеміцкай кампаніі ў СССР.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads