Гестыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гестыя (грэч. Ἑστία) — багіня сямейнага агню і ахвярнага агню ў Старажытнай Грэцыі. Старэйшая дачка Кронаса і Рэі. Сястра Зеўса, Геры, Дземетры, Аіда і Пасейдона.
Ёй прыносіліся ахвяры перад пачаткам усякага святадзейства, усё роўна, ці насіла апошняе прыватны або грамадскі характар, дзякуючы чаму ўтварылася і прымаўка «пачынаць з Гестыей», якая служыла сінонімам паспяховага і правільнага прыступу да справы. Пасейдон і Апалон дамагаліся яе рукі, але яна ўпадабала застацца нявінніцай і жыць у свайго брата Зеўса. Ва ўзнагароду за то ёй былі прызначаныя высокія ўшанаванні. У гарадах ёй прысвячаўся ахвярнік, на якім вечна падтрымліваўся агонь, і выселяўшыяся каланісты бралі з сабой агонь з гэтага ахвярніка на новую радзіму.
Адпавядае рымскай Весце.
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads