Гетэрадэроз бульбы

захворванне раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Гетэрадэроз бульбы
Remove ads

Гетэрадэроз бульбы[1] — захворванне бульбы і іншых паслёнавых, якое выклікаецца бульбяной нематодай (Globodera rostochiensis). Яно адносіцца да групы захворванняў, званых нематоднымі захворваннямі. З’яўляецца каранцінным аб’ектам  (руск.).

Thumb
Цысты бульбяной нематоды

Апісанне

Акрамя бульбы, пашкоджвае памідоры і іншыя паслёнавыя. Найбольш пашыраны на прысядзібных участках пры монакультуры бульбы. Хворыя кусты дрэнна растуць, лісце развіваецца слаба, карані недаразвітыя, на іх бачны светла-жоўтыя і жоўтыя самкі нематоды. Расліны даюць 1-3 дробныя клубні або не ўтвараюць іх зусім. Зімуюць нематоды ў глебе цыстамі, якія захоўваюць жыццяздольнасць больш за 10 гадоў[1].

Меры барацьбы

Апрацоўка заражаных раслін, глебы нематацыдамі  (руск.), нематадоіднымі грыбамі, укараненне севазваротаў з культурамі, якія не пашкоджваюцца нематодамі. Дапамагаюць выкарыстанне ўстойлівых сартоў і каранцінныя мерапрыемствы[1].

Зноскі

  1. Нематодныя хваробы раслін // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985.  599 с., іл. 10 000 экз.. — С. 1
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads