Бульбяная нематода

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бульбяная нематода
Remove ads

Бульбяная нематода[1] (Globodera rostochiensis) — вузкаспецыялізаваны від нематод, які паразітуе на каранях бульбы і таматаў, паражае іншыя расліны з сямейства паслёнавых. Выклікае гетэрадэроз бульбы.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

Развіццё бульбяной нематоды адбываецца ў каранях расліны-гаспадара. Хворыя расліны ўтвараюць слабыя сцёблы, якія заўчасна жоўкнуць. Клубняў утвараецца мала, яны дробныя, а часам зусім адсутнічаюць.

Бульбяная нематода асабліва значны ўрон наносіць на прысядзібных участках і на палях са скарочаным севазваротам, дзе бульба вырошчваецца нязменна або вяртаецца на ранейшае месца на другі-трэці год. Страты ўраджаю могуць складаць 30-80 %. Акрамя прамых страт, ёсць страты, абумоўленыя забаронай або абмежаваннем перавозкі прадукцыі з зон заражэння, паколькі бульбяная нематода з'яўляецца аб'ектам знешняга і ўнутранага каранціну.

Распаўсюджваецца бульбяная нематода ў асноўным у стадыі цыст, якія прыліпаюць да прадметаў, што датыкаліся з заражаным грунтам, і пераносяцца на любыя адлегласці. Звычайна цысты пераносяцца з пасадачным матэрыялам, з глебай, пакінутай на клубнях, карняплодах і цыбулінах, дажджавымі водамі і ветрам.

Нематоды — раздзельнаполыя жывёлы. У самак маюцца парныя яечнікі, яйцеводы, матка і непарная палавая адтуліна, якая адкрываецца на брушным баку цела. У самца — адзін семяннік, які пераходзіць у семяпровад. Ён упадае ў заднюю кішку перад самай анальнай адтулінай. Апладненне ўнутранае. У самца ёсць рухомыя куцікулярныя іголачкі, з дапамогай якіх ён уводзіць сперматазоіды ў палавую адтуліну самкі.

Паходзіць з Анд Паўднёвай Амерыкі[2]. Упершыню ў Еўропе знойдзена ў 1913 годзе ў Германіі разам з імпартаванай бульбай. Таксама знойдзена ў Афрыцы, Азіі і Аўстраліі. У ЗША ўпершыню выяўлена ў 1941 годзе, у Канадзе — у 1960-х гадах, у Мексіцы — у 1970-х[3].

Remove ads

Зноскі

  1. Ветрава С. М.'Бульбяная нематода // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  575 с., іл. 10 000 экз.. — С. 357-58

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads