Гжэль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гжэль, Гжэльская кераміка — вырабы керамічных прадпрыемстваў у ваколіцах станцыі Гжэль Раменскага раёна Маскоўскай вобласці. Высокага мастацкага ўзроўню гжэль дасягнула ў 2-й палове 18 ст., калі «чорныя» (простыя) і «мураўленыя» (паліўныя) ганчарныя вырабы змяняюцца маёлікай (кваснікі, кумганы, талеркі, цацкі і т. д.), з арыгінальнай шматколерным роспісам па белай паліве, а часам і з гранічна абагульненымі ляпнымі фігуркамі, адзначанымі багаццем фантазіі і вастрынёй бачання. З пачатку 19 ст. Гжэль перайшла на вытворчасць фарфору, фаянса і паўфаянса. У 1830-40 у Гжэлі была сканцэнтравана амаль палова ўсіх фарфора-фаянсавых прадпрыемстваў Расійскай імперыі. У 19 ст. мастацкую своеасаблівасць захоўваюць упрыгожаны аднакаляровым сінім роспісам паўфаянс і лубок (маляўнічы танны чайны посуд). Традыцыі гжэльскай керамікі 19 ст. працягвае Турыгінскі завод мастацкай керамікі.


Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гжэль
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads